Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 9

СКАЧАТЬ Лібертэ, эгалітэ, фратэрнітэ. Дыяменты Свароўскі – штокрок налыгваеш на пальцы, на рукі, на шыю пярсьцёнкі, бранзалеты, калье. Швейцарскія гадзіньнікі. Цік. Цік. Цік.

      Зноў люстры вітрынаў: лінія валасоў, плечы, сьпінку трымаем прама. І няхай шалахціць за ёй шлейф шэпту.

      Бо гэта Плошча Волі. Плошча яе імя.

      Тут. Тут. Тут!

      Тут можна проста, праз скверык. А можна направа, празь пераход да Катэдры. Так, гэта быў выклік! Касьцёл, вытанчаны і грэблівы. Зарок бясшлюбнасьці. Што ж, паглядзім на іхні зарок. Часам там выходзіў на ганак ксёндз, яшчэ нішто сабе, гадоў трыццаць пяць, чарнявы, гладка паголены, з арліным носам і белым квадрацікам на шыі. Сто адсоткаў, той самы, шэравокі, асаністы, з тонкімі пальцамі, які прыходзіў да Сьняжаны асьвячаць кватэру на Каляду, пырскаў сваім памазком, і ўліп, уліп па самы цэлібат, пакуль яна абувала белыя боцікі ў сябе на ложку. Стаяў на ганку, грак, строгі такі, слупом прыкідваўся, і тады яна запавольвалася і вальней пагойдвала клубамі.

      Так, так, так. І ў той дзень, дзень яе народзінаў, дзень Волі ля Катэдры было сьвята, і засушаныя бабулькі з папяровымі кветкамі ля ўваходу атачалі яе супраціўніка ў чорным зь белым квадрацікам. І толькі яна ступіла на чорна-белы пераход…

      З суседняй палаты празьвінелі навагоднія бомікі.

      То чорнае, то белае, фатальны пераход… Не азірайся, Воля, хутчэй на той бераг. Нават на секунду пазьней – і пайшла б яе гісторыя іншым шляхам. Можна ж было прайсьціся проста перад Ратушай па паркеце кляновага лісьця, па гэтых растапыраных пяцернях – быццам цябе перадаюць на руках! – да гатэля “Еўропа”, і сівы швейцар перад уваходам напружана касіў бы вокам, і адпячатаць на плітцы, вось табе бес, бес, бес у рэбра! Цок, цок, цок, замежнікі, мэрсы і бэнтлі з дыпламатычнымі нумарамі. Цайген зі мір біттэ! Лэдыз фёрст. Пшэпрашам, пані Васілеўска.

      Рукі, ледзь сагнутыя ў локцях, уздоўж цела. Паміж вітрынамі цырульні й бульварам з фантанамі. Хай граюць цені, хай порскаюць ва ўсе бакі спалоханыя сонечныя зайчыкі, позіркі і прыадкрытыя раты, хай у каго-небудзь, чаму б і не, адваліцца сківіца. І неістотна, колькі зь іх азірнецца ёй усьлед, ці не азірнецца яна, каб паглядзець, ці не азіраюцца: не, яна не азірнецца. Цок, цок, цок. Хай перасмыкне штурханіна ў падземным пераходзе, даючы ёй прайсьці без аніводнага дотыку. І вось ужо Нацыянальны банк, усе скарбы Беларусі, можна зь лёгкім рухам правай рукі пакінуць убаку, адмахнуцца левай даланёю ад турагенцыі зь лётнымі касамі ды квіткамі ў Афіны, Парыж і на Багамы – і за рог. Тук, тук, тук па галоўнай дзяржаўнай вуліцы сталіцы, дзе ў палацы чорнага граніту, былой Вышэйшай партыйнай школе чакае свайго часу Яе Высокасьць Воля Васілеўская.

      Прайсьці па ўжо аціхлых калідорах да залі, дзе пачаліся заняткі, хай жарсна рыпіць бурштынавы паркет, адчыніць дзьверы, лёгкім кіўком даць зразумець выкладчыку, што яго заўважылі, і, дышучы духамі і туманамі, уладкавацца ў найдалейшым шэрагу – каб, разам з акуратным выціраньнем сьвежай вільготнай сурвэткай пальчыкаў, СКАЧАТЬ