Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 12

СКАЧАТЬ ные і скрыгоча зубамі?.. Калі праца суддзі раённага суда пакінутая, пенсія шчэ не налічаная, і мама, полацкая сьвецкая львіца, разьбітая адным ударам, паціху шалее каля сваёй гніючай паловы? Спалохана сунула дачцэ ў далоні купюры; бацька схуднелы, сьцяты, да хрумсту сьціскаў кулакі. “Дагулялася!” Воля моўчкі скаўтвала, камячыла грошы ў кашалёк.

      Паходы да дзьвярэй Андрэя станавіліся ўсё больш рэдкімі й нервовымі; яна стамілася змагацца, псіхавала, але больш за ўсё баялася згубіць яго канчаткова і ўсё часьцей вечарам, асабліва калі не заставалася чаго есьці, а знутры ела яе, і хацелася ўсё мацней – ціха плакала на ложку, пахавальна склаўшы рукі на жываце.

      Апошнія тыдні яна бязвольна прасядзела перад вакном зь відам на Траецкае. Шосты месяц. Як цяжка ненавідзела яна Белазора, ненавідзела гэтага зародка, які так зуродаваў яе, і саму сябе. Ва ўніверсітэт яна не паказвалася; ісьці ў шпіталь было страшна, тым больш, міналі ўсе тэрміны. Нараджаць было яшчэ страшней, і як гадаваць, а потым разьнясе, як дуру… Але страшней за ўсё было застацца зь дзіцём на руках, самотнай: табе дваццаць, і жыцьцё зламана.

      …Даўней, казалі, на Нямізе, Траецкай гары ды ў Верхнім горадзе адзін пры адным стаялі жаночыя кляштары. Паўкруглыя скляпеньні, зводы вялізнага жывата па-над галавой. Жылі тут дзяўчыны, маліліся, марнелі, бяссэнсава старэлі і паміралі старухамі. А Бог… Які пасьля ўсяго гэтага Бог?

      Паклікалі да тэлевізара. “Пайшлі, ужо ўсё!” Ужо ўсё. Аж сьлёзы навярнуліся. “Ды ладна, дай ёй выплакацца. Хадзем”. Яна ў адказ моўчкі адвярнулася ад вакна. Зноў надыхала, нічога ня бачна. Працёрла далоньню, і скрозь сьлёзы разводдзяў зноў правалілася Няміга, і зноў, як на шкле мікраскопа, праступіла тая незьнішчальная плямачка.

      І потым быў гэты званок на Раство. Яна зь нянавісьцю паглядзела на свой мабільны. Мужчынскага роду, ён цяпер выклікаў у яе толькі агіду.

      – Ня зробіш аборт – да мяне не зьяўляйся. Сама зрабіла, сама й выхоўвай выпладка свайго.

      Сэрца ўпала і разьбілася на тысячу кавалачкаў.

      – Альбо я, альбо ён.

      І кароткі піск у слухаўцы, быццам яе саму працялі той іглой, якой звычайна забіваюць немаўля.

      Там, удома, на падваконьні, цяжкая ад сьлёзаў, яна дастала калоду картаў і загадала: калі чырвонае – пакідае дзіця, і пайшлі ўсе каралі к чорту. Чорнае – шпіталь, і да Андрэя.

      Яна глядзела ў вакно, міма Сабора і шпіталя, і душа замерла. Картавала, аж покуль пальцам ня стала горача. Усплыла ў яе памяці гадалка ля вакзала, да якой калісьці, на першым курсе хадзіла яна за кампанію зь сяброўкай Сьветай, цыганка ў ярка-чырвоным, з колцамі Сатурна з пацеркаў на шыі. Воля бязмэтна паўтарала адпаведнае з таго сеансу: “Я бяз брэмені, як дрэва бяз плоду, бязь семені” – і дадавала: “У імя Алаха літасьцівага, міласэрнага. Амінь.” Выклала карту, і ўсё баялася апусьціць вочы. Траецкае выядала вочы цемрай.

      Дама трэф. Брунэтка, пагардлівая і халодная, як прысуд.

      Божа, ня можа быць. Не, яшчэ раз. Тасавала ў руках – цёплае, засаленае, амаль СКАЧАТЬ