Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 8

СКАЧАТЬ тое маленькае, млеючае ад Валеры, райскае ці хрыплае, з шарканьнем шлёпкаў грабоўскае шчасьце, толькі б зноў быць невядомай ніякім паднябёсным цімурам ці белазорам студэнткай трэцяга курса, мець права мроіць, і чуць унутры сябе ня бездань, а жывы, пульсуючы сэнс жыцьця! Наколькі ж лепш, далёкі мой згаслы агеньчык, маё маленькае чорнае ваконца, наколькі ж лепш быць нікчэмнай Сьняжанай, блакітнай ад вечнага сядзеньня ў абдымку з Валерам перад тэлевізарам, наколькі ж лепш быць мацернай Людай пасьля ўчорашняга ў пошуках сваіх дзіравых панчохаў па ўсім пакоі – чым той бледнай істотай, што глядзіць цяпер на яе з глыбіні шпітальнага шкла!

      Воля дыхала ціха-ціха, абы не абудзіць моцнага болю, глядзела ў пусты, азораны і такі цёмны навагодні горад, і перабірала вачыма свой шлях з дому на вучобу, шлях тысячы крокаў, пройдзены тысячу разоў.

      Выходзіла яна звычайна безь дзесяці: каралева не спазьняецца, каралева затрымліваецца. Штурхала цяжкія дзьверы, удыхала вуліцу, прыпынялася на ганку; падцяўшы вусны, ацірала пальцы падрыхтаванай вільготнай сурвэткай – ці мала хто і чым тут бярэцца за тую ручку – кідала ў сьметніцу і мільгом засякала свае ўлюбёныя паўгадзіны.

      Проста перад ёй штодня ўзмывала ў неба бліскучая трыццацітрохпавярховая “Раял Плаза”. Далей – гіганцкая чорная вежа “Непагаснага”, былы гатэль “Хілтан, дабл тры”. Шыкоўныя спаруды, менскія вяршыні. Якія арлы гняздуюць на гэтых скалах, яна хутка даведаецца – але пакуль ёй не сюды.

      Цок, цок, цок, за рог, і быка за рогі – на прасьпект Пераможцаў. Можна прайсьці праваруч, уброд праз вуліцу Нямігу ды шыкоўную лесьвіцу, але яна заўжды кіруе налева, на пераход да метро. Там зорнае мора вачэй, здольных ацаніць подыюмны крок, пераліў клубоў, россып залатога праменьня вакол яе горда ўзьнятае галавы. Прыгажосьць уратуе сьвет – і таму сёньня каралева павінная быць сярод свайго народа.

      Шлях тысячы люстраў. Сьпярша, у алеі каштанаў, мы паглядзімся ў шкляныя бігборды. У поўны рост у рэкламнай глыбіні – сьветлая постаць, сама стройнасьць, падкрэсьленая паяском у таліі, плыве, і не дрогнуць разгорнутыя плечыкі. Вялізная квяцістая вітрына, павядзем вокам направа, і падбароддзе крыху вышэй – профіль. Хочаш ведаць, чаго варты чалавек – ацані ягоны профіль. Вось, сама прыгажосьць скразіць праз кветкі: высокі лоб, прамы нос зь ледзь заўважнай ганарлівай гарбінкай і лёгкімі крыламі, злом броваў, аксамітна-мядовых, гусьцейшых да пераносься і ўзмахам пёрышка – да скроняў; чуйны, падцяты пацалунак вуснаў з уладарна прыпухлай ніжняй і крутое падбароддзе, балкон слановае косьці па-над стромай, плыўнай лініі, шыяй, па якой уніз да грудзей спускаецца, дрыжучы, чарада бурштынавых караляў.

      Нарэшце, насупраць прыпынку, дзе звычайна паркуецца на ходніку варанёны джып, косіць люстэркам – мы на імгненьне акунёмся ў гэтую чыстую крынічку, каб бліснуць сваім чорным позіркам – строга, але ня хмурымся – і пранесьці, абдаць яго хваляю парфумы і залатых валасоў.

      Гэты прасьпект нездарма СКАЧАТЬ