Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 11

СКАЧАТЬ апусьціла цяжкую галаву. У шыбе, двайным шкле, няясная прыгажуня і глыбокая старуха, раздвоеныя, разам пакланіліся ёй.

      Так і стаіць перад вачыма, і муляе дагэтуль, не сатрэш – той момант у ягонай кватэры, калі яна з ужо вылушчанай супрацьзачаткавай таблеткай і кубкам вады перад люстрам раптам вырашыла: не.

      Не!

      Так сказаў і Андрэй, утаропіўшы ў яе правальныя бясколерныя вочы, і тады ўпершыню зварухнулася ўнутры яе жывое і загрукала ў сэрца, сьпярша трывожна, потым адчайна і пасьля шалёна.

      Твар у Андрэя тады быў такі самы, як і ў Цімура, калі ён убачыў яе на парозе свайго кабінета, і такі ж, які ў п’янога хірурга, што падпіхнуў яе, аслупянелую, быццам быдла, у дзьверы аперацыйнай. Яна ўжо ведае, такі твар бывае ў мужчынаў, калі яны забіваюць дзяцей.

      Гэта тады, тады ўпершыню пасяліўся ў ёй боль, які цяпер разьдзірае яе знутры.

      Яна закінула вучобу і рэшту лета пражыла ў ягонай раскошнай кватэры на Сьляпянцы. Сем пакояў. Чакаючы яго з працы, яна бадзялася з аднаго ў іншы, пакуль маўклівая пакаёўка прыбірала, вандравала ад джакузі да плазьменнага тэлевізара, ад музычнага цэнтру да бібліятэкі, вылёжвала агромністы, памерам з плошчу Незалежнасьці, ложак, тупа глядзела на вялізную залатую жырандолю ўгары, і нудзілася, і ніяк не магла зразумець: няўжо гэта і ёсьць каралеўскае жыцьцё?

      Пасьля тэсту і паходу да доктара яна яму так і сказала. Маленькі. Пажэнімся. І неістотна, што ён там падазраваў або здагадваўся.

      Ён сказаў: не.

      Сьпярша яна нават не дала веры. Зьдзеквалася, крычала. Думала, перабесіцца. Выйшла, ляпнула дзьвярыма. І потым, вярнуўшыся, убачыла ўсе свае небагатыя рэчы на дыванку ля ўваходу. Горкай.

      Ну і падонак жа.

      Яна біла ў дзьверы, аж покуль ня выглянула суседка, паабяцаўшы выклікаць міліцыю.

      Яна адчайна не хацела вяртацца ў сваё мінулае жыцьцё. Яна прасілася і енчыла. Яна суткамі мёрзла, як сабачка, ля ягонага пад’езду; яна кідалася, калі ён выходзіў, яна выцірала сваімі ўлюбёнымі вільготнымі сурвэткамі запыленае шкло машыны. Яна слухала гук тэлевізара пад дзьвярыма. Яна плакала, трымаючы рукі на жываце, калі ў вокнах гасла сьвятло.

      Яна ў адчаі спрабавала прабіцца да Цімура, у чорную вежу “Непагаснага”. Ахова не пусьціла.

      – Пусьціце… Я раскажу пра Белазора, усё! Пусьціце, Цімур абяцаў, што я магу… Он у меня спрашивал, он ждёт ответ… Я готова, скажите ему… Тиму-ур!!..

      Сполахі кідаліся ў люстраных сьценах холу; цяжкае дыханьне атачыла яе; моцныя рукі, выгаленыя падбароддзі і бліскучыя пантофлі ніяк не маглі справіцца зь ёю.

      – Передайте ему, слышите… я согласна! Я умею… Вальс… не важно, тверк значит тверк!..

      Суседкі сустрэлі яе ў кватэры моўчкі. Няздадзеныя іспыты яна выкладвала на стол, сядзела так з гадзіну і складвала кансьпекты ды кнігі назад у шафу. Толькі пасьля таго, як яе званітавала на кухні, Люда ўпёрла рукі ў бокі і смачна сплюнула ў чарупіну: “Каз-зёл!” Кашчавым СКАЧАТЬ