Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 13

СКАЧАТЬ пасьля ўколу яе працялі нержавеючым жалезьзем, ня чула, як ірвалі на кавалкі яе ўнутраныя ворганы, як зьвінела, перазвоньвалася каляднымі бомікамі снадзіва, як ляпалі цяжка ў вядро крывавыя ашмёткі, і ня бачыла, як з раптоўным пырскам крыві стаў рабы той, каторы выцягнуў зламаную запалку, і ашпарана закрычаў чорнаму, барадатаму трэфаваму каралю з залысінамі: “…П тваю маць! Тввай-уу ма-а-аць!!!”

      Гэта потым ёй распавяла суседка, што шапталася зь медсястрой.

      …У суседняй палаце прызыўна зазьвінеў бомікамі тэлевізар. Зрабілі гучней. Дзіцячы заўзяты галасок успорваў высокімі ноткамі самае сэрца.

      У ёй корпаліся шэсьць гадзінаў. Зьбегліся медсёстры. Аперацыйная, запырсканая крывёю. Яе крывёю. А сёньня сьвята. Усе навокал сьвяткуюць тое, што каралеве зрабілі аборт, што ў каралевы больш ніколі ня будзе дзяцей і што яна канчаткова парвала з чалавекам, дзеля якога і пайшла пад нож.

      Як новы год сустрэнеш – так і правядзеш. Забіць сябе? У свой час ня выпіла адну – цяпер прыняць жменю. І ўсё скончыцца. У яе імгненна высахлі сьлёзы.

      Сьціснула зубы. Жыць. Назло злу. Назло казлу. Назло ўсяму сьвету.

      І адпомсьціць.

      Забіў гадзіньнік. У суседняй палаце выбухнула шампанскае, пачуліся радасныя воклічы, і за вакном пачаў грохаць навагодні салют – з пранізьлівым віскам, быццам там рэзалі маленькую дзяўчынку.

      Непагасны

      Таму ноч будзе вам замест уявы,

      І цемра – замест прадказаньняў;

      Зойдзе сонца над прарокамі,

      І пацямнее дзень над імі.

Міхея 3:6

      Цімур прачнуўся, калі ў Менску ўжо запанавала ноч.

      Водсьветы гарадскіх вагнёў пераліваліся на высокай столі з чорнымі ценямі: здавалася, клубіцца па-над табою глыбокае навальнічнае неба.

      Звычайна ён прачынаўся бяз будніка а дзявятай вечара, з пазыўнымі галоўных навінаў, а дзясятай быў ужо на працы, мерна і моцна, як молат, рабіў ноч, каб на ранішніх нарадах даць апошнія распараджэньні, і пакуль яны выконваліся, пакуль усё гэтае будзённае дзённае чалавецтва выкарасквалася са сваіх сноў, каваў, тармазоў і пахмельляў – адключаў сувязь і клаўся адсыпацца пасьля палудня. Цемра давала яму ключавую перавагу над астатнімі. Па сутнасьці, усе найважнейшыя справы на зямлі – абдумваньне геніяльных планаў, палацавыя перавароты й зачацьце дзяцей – робяцца ўначы. Пакуль народы сьпяць – начныя візіры вызначаюць, што будзе з гэтым сьветам заўтра.

      Падняўся, разьмяў плечы, асьцярожна памацаў рану.

      Ноч Цімур любіў зь юнацтва – з тых самых часоў, калі пад зорным небам стаяў на беразе Ціхага акіяна, адзіны пасярод аграмаднага сьвету. Потым, ужо ў Кітаі, ён выязджаў наноч на жалезарудны кар’ер ля Сіньюя, і там, на краі, удыхаў, вучыўся пераадольваць страх і кшталтаваць волю. Гіганцкая хваля перадгор’яў раптам абрывалася ў глыбіню, і ў сотнях метраў унізе, на дне, азораным пражэктарамі, помпы адкачвалі ваду з вадаспадаў, а каласальныя машыны няспынна, са знадрыўным гулам вырывалі СКАЧАТЬ