Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 4

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      А па-над усім, справа, аграмада гатэля “Беларусь”, слуп вагнёў, што з глыбіні водаў падымаецца ў неба, а насупраць бліскучая навальнічная вежа “Непагаснага” – і там начамі ня сьпіць, пазірае ў захоплены горад Цімур.

      “Непагасны” – гэта ня бізнэс, – казаў Цімур, – і Белазор адводзіў вочы ад ягонага позірку. “Непагасны” – гэта спосаб даць чалавеку шчасьце. Ні больш, ні менш. Шчасьце. І я хачу, – Цімур зводзіў чэпкія, жалезныя пальцы шчэпцю, – каб адзін квадратны сантыметр “Непагаснага” даваў поўнае шчасьце кожнаму.

      Пякучая, агністая справа… Узважваў цыгарэціну, і дыхавічна кшталтаваў дым. Агеньчык на вазе, ягоная апошняя зорка. Выпрабоўна выдыхнуў, спрабуючы разгледзець там свае выдыхнутыя думкі.

      Вось Чалавек, думаў ён тады. Не высакалобы дзеяч, не саладзенькі барадаты бацюшка, не апоеная сабой глянцавая зорка – вось ён, Чалавек, які мае ЎСЁ, і думае не пра ўладу, раскошу, а пра Шчасьце. Для кожнага. Чалавечышча. Адсюль і моц гэтае строгае, чорнае постаці. Адсюль і страшны цяжар позірку, якога не вытрымлівае аніводзін сьмяротны – цяжкога, як сама сапраўдная чалавечнасьць.

      Але горш за ўсё было там, за сьпінаю. Азірнуцца, нават паглядзець у той бок, да Гандлёвай, ён ня мог ужо некалькі гадзінаў. Месца, дзе сёньня… Клініка з радзільняй і абартарыем. Кроў, брунатна-чырвоныя пляскі на бліскучай белай кафлі, у-эээ, аж ванітуе!.. Што выблёўвае гэтае нутро, што, яшчэ жывое, пляскае ў памыйку – ягонае ці Цімурава?..

      Вагню заставалася ўсё менш і менш, непапраўна менш, яго калаціла дробная дрыготка. З астатняй цыгарэтай сыходзіла ўсё ягонае жыцьцё. Дым паглынаў мазгі, тлелі лёгкія, і ён ператвараўся ў бясплотную цьмяную істоту, і выдыхаў, пакідаючы ў сухім астатку толькі нянавісьць і зло.

      Адзінае, ува што яму так і не ўдалося пранікнуць позіркам, выхапіць хоць іскарку сэнсу, хоць укол сутнасьці – гэта і быў чорны квадрат. Бездань, у якую вочы правальваліся з хуткасьцю свабоднага палёту. Гэта і захапляла.

      – Так, стары. Для цябе ёсьць тры навіны, усе кепскія. Зь якой пачынаць?

      – Усе кепскія? Цімур, ты што… Кампанія мне такі падарунак на трыццацігоддзе робіць?

      – А табе трыццаць? Малады яшчэ, усё наперадзе… а калі?

      – Ды сёньня, Цімур. Сёньня.

      – Шкада, што сёньня. Ладна, зь мяне прэзент. Тым ня менш. Беларускі аддзел скарачаем, Осіфавіч, ён цяпер у нас як частка Еўразіі пойдзе.

      – Еўразіі… Што за чорт, як скарачаем? Ды ў нас тут аснова, а Полацк, а прыбыткі за год!..

      Ён памкнуўся ўстаць, але Цімураў позірк прымагніціў яго да крэсла. Сядзець, я сказаў.

      – Мы вычарпалі гэты рынак, стары, зь яго больш ня выцісьнеш, столь. – Цімур паказаў крэпкай даланёй на горла, і было ясна, што ён сыты ім, Белазорам. Кадык хадзіў, як поршань, перадаваў высілкі на жаўлакі, і туды ўжо паступалі кавалкамі і Еўропа, і Азія, і Лацінская Амерыка. – З новага году разгортваемся.

      – Цімур, ды як…

      – На сусьветны ўзровень выходзім, СКАЧАТЬ