Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 5

СКАЧАТЬ з чорным квадратным экранам.

      – Да, і Волі прывет, – наўздагон насьмешліва кінуў яму Цімур.

      І тады ён разьвярнуўся, як разварочваюцца тыя, што шпурляюць молат, і серабрыстым айфонам зарадзіў проста ў гэтыя страшныя чорныя вочы.

      Да яго дайшоў дзіўны гук лопнутага металу, Цімур грымнуўся да сьцяны, раскінуўшы рукі, і разьляцеліся, крыляючы, зашчоўкалі па ўсім кабінеце пялёсткі корпусу, сімкі ды батарэйкі, усе адказаныя ды неадказаныя званкі, эсэмэскі, чаты, закачаныя відосы, трэкі, файлы і ўсе праекты цудоўнага жыцьця ў “Непагасным” – мадэлі чорных кубікаў з залатымі беларускімі літарамі, разьвівальныя камплекты для дзяцей; замовы магічных крышталяў з каштоўных камянёў для пантэону Ўсяслава Чарадзея з Полацка; раскошная калекцыя старажытных рунаў ды арнаментаў у шрыфтах; дамова наконт адпраўкі на “Еўрабачаньне” ад Беларусі блэк-фольк-металёвага гурта “Ежа багоў”, запампаваныя ў памяць фантастычныя здымкі беларускага зорнага неба ад Віктара Малашчанкі на гіганцкія банеры вакол будоўляў Чорнага квадрата… Рассыпаўся, нібы картачны, так і не пабудаваны домік пад Лагойскам з панэлямі сонечных батарэяў на даху, праекты аграмадных, чорнага шкла, кубічных саркафагаў па-над гістарычнымі раскопамі, і смалянога бляску кубы, пастаўленыя на рог 90 градусаў, указальнікі з адрасамі беларускай лацінкай толькі адчыненых аддзелаў “Непагаснага” ў Кіеве, Рызе, Варшаве, Маскве…

      Відавочна, у Цімура самае меншае страсеньне мозгу, а мо і раскроены чэрап, бо не ачомваўся ён прынамсі тры хвіліны – Белазор пасьпеў праваліцца на ліфце ўніз, раз, выбегчы празь люстраны хол, два, мінуць ахову на галоўным выхадзе, тры, і захлынуцца ад ледзянога паветра на Кастрычніцкай плошчы.

      Белазор і цяпер агаломшана павёў плячом – трапіў-такі. Але гэта было адзінае, што грэла. У астатнім было ясна: крах. Дома цяпер стоадсоткава людзі Зьвера, кіраўніка Цімуравай аховы, машына на падземнай паркоўцы ў Палацы, грошы – на рахунках “Непагаснага”. Рана ці позна знойдуць – і заб’юць, ён не сумняваўся. Бліскучае трыццацігадовае жыцьцё раптам выбухнула ў пустым небе, толькі на міг успыхнула распаленай акалінай, як навагодні салют.

      Пацалаваў самы вагонь апошні раз. Прыпекла! Рыкнуў, ёкнуў па мацеры – і, мігнуўшы іскрай напасьледак, трупік пстрыкнуў зь ягоных пальцаў.

      Усё.

      Сярод вагнёў на яго ва ўпор глядзелі, мігцелі, высочвалі і пралічвалі яго тысячы маленькіх чорных квадратных вачэй: глянь, а гэты, аказваецца, чамусьці яшчэ жывы!

      Ягоная бліскучая ўява, і шчасьце для кожнага, і непагасная вечнасьць – усё гэта непамысным чынам завяршылася тут, у трыццатую ноч ягонага нараджэньня, на брудным менскім дне. Ягоны карабель ужо пацярпеў крушэньне, і зорка ўгары, над гатэлем “Беларусь”, не прывядзе яго нікуды. Ніколі.

      Самагубства. Ты ж у нас хлопец разумны, Андрэй Белазор. Пакуль табой не заняўся хто-небудзь люты – лепш самому ўдыхнуць, выдыхнуць ды й выштурхнуць сябе з гэтага сьцюдзёнага сьвету ўперад нагамі. Яго міжволі перасмыкнула СКАЧАТЬ