Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 6

СКАЧАТЬ У кішэнях застаўся хіба пыл жыцьця. Тытунёвыя крышкі… Ворс ад забытых дома пальчатак… Прах фухнуў з парывам ветру, і больш ад Андрэя Іосіфавіча Белазора на гэтым сьвеце не засталося анічога.

      Толькі цяпер ён зразумеў, чаму.

      Чаму ён, Андрэй Белазор, бліскучы гісторык і геній, будучыня Беларусі і суперзорка ўсемагутнай карпарацыі Чорнага квадрату ў навагоднюю ноч, свой юбілей, стаіць на беразе па-над безданьню, адзін, пакінуты ўсімі, у гэтай агромністай труне Нямігі, што патыхае тленам, і з гэтай твані ў зоркі, у вагні разінутым зевам цемры нема раве знадрыўны крык, вышпурнуты з мабільным проста ў твар сьвету – крык ягонай мамы, вечнай маўчухі, крык акадэміка Майсейчыка, агаломшанага планам забудовы гістарычнага цэнтра Полацка, і, да ванітаў, штораз мацнейшы крык вырванага сэрца, параненай, скрываўленай, найпрыгажэйшай дзяўчыны ў сьвеце, дзікі крык ягонай ласачкі, каханачкі, зоранькі, сьцервы:

      – Забойца!

      – Забойца!!

      – Забойца!!!

      Воля

      Ці забудзе жанчына немаўля сваё, каб не пашкадаваць сына ўлоньня свайго? Але калі б і яна забыла, дык Я не забуду цябе.

Ісайя 49:15

      Сьвятло расьсекла ёй вейкі.

      Балючы, бялюткі сьвет разьляпляўся, разяўляў сваю пашчу – крывую, крывавую – і адкрываў ёй столь. Белую столь, упрыгожаную серабрыстымі гірляндамі, дзівосных прамяністых істотаў вакол крыніцы сьвятла, зорку зыркага ліхтара за вакном, і засяроджанае, незямное мігценьне неонавай лямпы ў пройме дзьвярэй. Бель, якую яна так любіла, цяпер выпальвала вочы.

      Ашалелая ад адхадняку анэстэзіі, яна спынілася на пульсе лямпы. Пранізьлівым. Нясьцерпным.

      Воля ляжала на сьнежных прасьцінах, на левым баку, прыдавіўшы сэрца, сагнуўшы ногі ў каленях, хаваючы ў жываце нешта настолькі трапяткое, што да яго было не дакрануцца. Некалькі цьмяных чужых абліччаў. І пах, нячысты пах, настоены на лякарных сьпіртах і карболках, душок пракашлянай, ляжалай чалавечыны – той самы, які напаўняе кожнага сьмяротнага духам безнадзёгі і падуладнасьці ўласнаму целу.

      Першы ж зрух, каб хоць трошкі ямчэй, узрэзаў сьвет глыбокім болем на дзьве паловы, ад самага нізу да лобных доляў. Аперацыя.

      Вось чаму, Волечка, усё зыбаецца і плыве ў тваіх пякучых вачох. Усё ясна. Сьпярша забілі дзіця. Потым выразалі самае каштоўнае ў ёй самой. Было трыццатае, міленькая мая, і значыць, сёньня якраз Новы год.

      Яна скаланулася ад спазму рыданьня, але бліскавічны боль сьцяў яе такой хваткай, што палата не пачула ані гуку – адно суседка справа, якой учора выдалілі матку цалкам, беспакойна заварушылася, назіраючы за ейнымі курчамі.

      Нема хакаючы, яна каўтала гэтага белага-белага і затхлага-затхлага сьвету па кропельцы, каб хоць чым прыгасіць пекла ўсярэдзіне. Залатыя валасы сьцякалі на падлогу, і толькі падушка бясконца цалавала яе ў шчаку гарачымі і вільготнымі ад сьлёзаў буськамі.

      “Усё, усё, ну ўсё,” СКАЧАТЬ