Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 10

СКАЧАТЬ як бы зрабіць яму, прыніжанаму, такую ласку.

      Але што гэта была за вясна! Яна рассмакоўвала мяса з крывёю пад ягоным прагным позіркам, выцмоквала самы слодыч, самы эфір з налітай сонцам садавіны, вучылася разьбіраць назубок марскія дзівосы, наколькі брыдкія, настолькі й смачныя, у найлепшых рэстарацыях – і ў хрусталёвых келіхах бардо, марціні ды каліфарнійскага ірдзела, трымцела на вазе ўся яе хмяльная душа.

      На прасьпекце каштаны ўжо запальвалі ад закатнага вагню свае сьвечкі, узорыстым ценем лісьця пад ветрам калыхалі, вымывалі на плітцы залаты пясок пад іх нагамі. А калі ў ювелірным салоне “Манамах”, сярод зорак на чорным аксаміце ён спавіў яе шыю залатым ланцужком з іскрыстым дыяментам у форме сэрцайка, яе ўласнае сэрца можна было браць двума пальцамі або сьціскаць у кулак – і яна нарэсьце дазволіла яму пацалунак у вусны.

      Тым вечарам ля дома яна высілкам волі адштурхнула яго ад сябе: досыць. Ён моўчкі глядзеў на яе галодным ваўком, скаўтнуў сьліну і пайшоў прэч.

      Цэлую ноч яна енчыла разам са спружынным ложкам ад задавальненьня, слодычу ўлады й смутнае грэблівасьці – тапіла то ў храпе Грабоўскай, то ў ціхім, нуф-нуф, сапеньні Райскай; нарэшце, на сьвітаньні распахнула вакно насустрач раніцы, Сьвіслачы, прасьпекту, людзям, і шэптам сказала сабе:

      – Сёньня.

      Але тае ж раніцы ён патэлефанаваў і суха паведаміў, што сёньня ўначы яна ідзе да Цімура.

      Вежа адразу за яе домам, былая “Раял Плаза”, увянчаная маленькімі чырвонымі агеньчыкамі, панавала па-над усім горадам. Волю перасмыкнула ад дрыжыкаў, і нутро адазвалася болем.

      “Непагасны”.

      І хаця ён, гледзячы ўбок, папярэдзіў яе, што хоча прадставіць яе самому Цімуру як мадэль для грандыёзнага праекту, з гадавым заробкам на мільён, натуральна, даляраў, што Цімур ніколі не зьяўляецца на публіцы, працуе ўначы і сьпіць удзень, што ён ведае ўсё пра ўсіх і яшчэ ніхто (ніхто!) ня вытрымаў ягонага позірку, і яна маральна рыхтавалася – яе ахапіў жах, зьмяшаны з захапленьнем.

      Аказваецца, Цімур на сваім трыццаць нейкім паверсе навальнічнай вежы навісаў па-над ёй увесь гэты час. Крутаскулы, з вачыма раскошна раскосымі, як расьсечанымі мечам, і зачасанымі з ілба да скроняў чорнымі, як смоль, валасамі, грацыёзны – гэта быў валадар, гэта была жарсьць, і арыец Андрэйка пабляднеў умомант, і яна аблізала перасохлыя вусны.

      Позірк працяў яе так, што і зараз ад аднаго ўспаміну яе рана разышлася па швах.

      І была Ноч.

      Потым Андрэй дапытваўся, што ж адбылося тае купальскае начы, дапытваўся раўніва і з гневам. Усё роўна б не паверыў. Яна сунулася суцяшаць яго, лезла цалавацца, дура… “Нічога не было, мы проста размаўлялі.” “Проста! Тры гадзіны!..” “Ён паказваў мне…” Што ён табе паказваў?!.

      Нарэшце, Белазор заваліў яе ў траву пад дрэвам – пустыня на золку пасярод Менску! О, гэта было сапраўднае грэхападзеньне. Пах травы, блізкай ракі і сырой зямлі, пах халодны, золкі. Яна ледзь дабралася да яго ў гэтым гушчары зашпіленай СКАЧАТЬ