Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 47

СКАЧАТЬ паранены зьвер – і Ян толькі маліўся шэптам, адчайна спрабуючы трапіць “…памілуй мяне” на кожны паўтор нарастаючага рокату, нізкага, нібы рыгі, і ўяўляў: зараз, у перакошаным твары старасты, якому забаронены ўваход у храм, ці грымасы Раі, разявіць пашчу зьвер…

      Труба. Трыюмфальная труба.

      Нарэсьце ён даведаецца – хто ж ён, д’ябал. У чыёй плоці, з чыёй лічынай рыскае па Менску, шукаючы, каго паглынуць… Стараста?.. Голагаловы гопнік? Мент? Доктар са шпіталю? Ён сьцяў кулакі і задрыжэў ад гатоўнасьці выбухнуць.

      – Ян… Што з табой?

      Ян з жахам глядзеў у вочы айца Рыгора.

      Айцец!..

      У ім усё імгненна руйнавалася, у душу абрушыліся крушні – ён рэзка разьвярнуўся і даўся з Сабора прэч. Гулкае рэха раптам закіпела вакол, царква вырыгнула яго. І бурлівая Няміга, поўная равучых натоўпаў, пацягнула яго праз парогі праходняў ды прыпынкаў, скрозь боль у рэбрах, суглобах і ашпараным твары.

      – Ян, стой!

      Стой у свабодзе. Стой у свабодзе, Ян. Леў дагнаў яго ля прыпынку ярасным дыханьнем.

      – Паслухай…

      Рэзка павёў плячом на дотык, захінуў чорнае крыло плашча, рушыў далей і толькі цяпер пачуў, як пад нагамі квэцае слата. Новы год, вось табе маеш.

      – Ад сябе самога нікуды не ўцячэш.

      Ян і вухам не павёў, квэцаў далей, хаця гэта падзейнічала.

      – Або заб’юць, або апусьцісься, – стопудова дышучы, злосна брохаў па слаце Леў.

      Ян маўчаў, сьцяўшы зубы. У правал метро, і прападай усё пропадам. А той, напэўна, ужо дыхаў вагнём.

      – Ды паслухай ты… Хочаш волі – ідзі за мной.

      Моўчкі, жорстка, ён адтарабаніў барабанны дроб па прыступках метро, уцякаючы ад ільвінага рэха і брохату усьлед, гахнуў шклянымі дзьвярыма, хай бы разьнесла адным ударам гэтаўсё, і да самай сярэдзіны платформы драбіў адлюстраваньні берцамі, падначалены цяжкому-цяжкому року.

      Леў, задыханы, абагнаў яго, паказаў рукой направа і хрыпла сказаў: – Паехалі.

      Угары вісеў чорны таран зь незразумелым надпісам на нейкай старажытнай мове. Падзем’е, поўнае гулкіх і патаемных шэптаў, замерла – нібыта гэты таран зараз абарвецца проста яму на галаву.

      Значыць, так.

      Калі першы цягнік прыйдзе ў бок Кальварыі – ён вырвецца адсюль… адусюль! – і проста сыдзе. Хопіць глабальных мрояў. Куды? На Фрунзенскую, да Хрысьціначкі? На Каменную горку, да Алесі? На Слабадскую, да вытанчанай паэткі Веранікі?..

      Ты настолькі далёка, што я

      Магу пра цябе толькі марыць,

      Ты настолькі блізка, што часам

      Перадаеш пяшчоту дыханьнем.

      Толькі Ён умее быць

      Так далёка

      І гэтак блізка —

      А ты проста ўводзіш мяне

      У Ягоны сьвет

      Адным дотыкам

      Любых пальчыкаў…

      …Ці на Старажоўку, у ціхі цік свайго сэрца?

      Калі ў бо� СКАЧАТЬ