Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 33

СКАЧАТЬ што ты рабіў, уся твая гульня ў беларускія квадрацікі – гэта ўпрыгожваньне нябожчыка… У чорнай труне… Талькам звонку, вэлюм такі, знаеш, у арнаменты… Пацалаваць у чаргу станем… А знутры ўжо тлее і вось-вось чарвямі кішэць пачне.

      Леў соп, варочаўся сярод людскіх гурмаў і бітага шкла, спрабуючы аглядзець, як бы зручней вынырнуць адсюль, і адчайна ўдыхаў выдыхі ўсіх гэтых п’яных, радасных, ашалелых і ніякіх беларускіх абліччаў.

      – Бесы. Калі ў душы няма Бога – там абавязкова завядуцца бесы.

      Госпадзе, Ты столькі ўклаў у гэтую краіну, столькі даў ёй… Столькі пакутваў за яе! Немагчыма паверыць, каб народ, які чацьвёртым у сьвеце атрымаў Слова Божае на сваёй мове, які даў сьвету Статут і столькі сьвятых, ад Ефрасіньні Полацкай да ксяндза Ежы Папялушкі, каб народ бел-чырвона-белага сьцягу, такой цярплівасьці, такой пакоры, такой ахвярнасьці – проста згінуў і праваліўся ў пекла… У гэта ня хопіць сэрца паверыць.

      Таму тры прароцтвы, наконт якіх зараз шушукаюцца па цэрквах, рэч ясная, пра Беларусь. Краіна сьвятла, чорная пячатка, абуджэньне па ўсім сьвеце – Госпадзе, ды за тое, што гэта ісьціна, Леў і галаву на адсячэньне аддаў бы.

      Як гэты род з балота выцягнуць – не ягоных сілёнак справа. Чалавеку гэта немагчыма; усё магчыма адно Госпаду. Але што на тваю львіную долю прыпала – разарвіся, але зрабі.

      Крыкі ля ёлкі. Леў прыўзьняўся на дыбачках. Нехта залез на ліхтар і перакрыкваў натоўп, хтось сьвісьцеў… Панапіваліся, хрысьціянскі вы народ. Лясьнесься ж зараз, герой!..

      – Ай!.. Хай!.. – што, не было чуваць, – Эр-рэх! – пранеслася з рэхам па-над плошчай.

      – Што ён крычыць там? – Леў, заведзены беларускім эр-зацьвярдзелым і падазроным рэхам, выцягнуўся носам у той бок.

      – Хайль, – хрыпла падказаў Андрэй.

      – Кайцеся… Ён крычыць – кайцеся. У грэху!

      Леў адчайна, зь целам у кажуху пад пахі, саўгануўся быў туды, але ж відовішча, усім цікава, куды там… І вось ужо цягнуць рукі, хтосьці кідае бутэльку пластыкавую, рвуць, зьвяр’ё. Госпадзе, я ж не пацягну дваёх! Нейкі хлопец, залатая галава, залез евангелізаваць зь ліхтара, крычыць!..

      І толькі падалося Льву, альбо і праўда праскразіла адтуль неверагодным сярод п’янай навагодняй плошчы водарам забытага з часоў Жыровічаў бэзу?.. Але расьсеклі натоўп, і Леў узвыў унутрана, роспачна асадзіў, выдыхнуў зь ціхім рокатам. Ня кідайце перлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны, абярнуўшыся… Хоць крычы яму ў твар, гэтаму народу – зьмежылі вочы свае, аглухлі вушамі сваімі, агрубелі сэрцамі сваімі, Божа.

      Госпадзе, раз Ты даў яго, Белазора, адзінага і непаўторнага – вынесі. Выведзі. Неспавядзімыя шляхі Твае – выведзі. І хай гэты вораг стане братам… Сынам… Дай толькі Духа дыхнуць… Дух, цягні… Давай, прашу Цябе, я ўжо не магу…

      Яны выбіліся на ўскрай натоўпу, да прыступак Палаца, і тут ягонага Андрэйку вывернула.

      Выблёўваў ён штуршкамі, сіліўся, вывяргаў з самага нутра, гарачае, з парам, на бліскучы СКАЧАТЬ