Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 29

СКАЧАТЬ тысячу разоў грэшнага.

      …Крыж варухнуўся!

      Гэта быў сапраўдны землятрус. Дыхнула сьвежым паветрам, і з самых глыбіняў пекла данеслася ледзь чутнае:

      – Ооооо…

      Жывы!

      Алелюя… Госпадзе, цуд!

      Так, ён забіў бы яго, распляскаў бы ў кроў на радыятары ды лабавіку, калі б лёгенька, ласкава, самую крышачку не папусьціў бы педаль газу на скрыжаваньні. Чуў бой званоў з Ратушы – толькі б не апошні! – мігам зірнуў на стрэлкі гадзіньніка, сэрца калацілася маторам, і толькі Катэдра, белы анёл, у апошні момант трывожна страпянула крылом. Леў хапаў такія сігналы лепш, чым знакі дарожнага руху, інстынктыўна збавіў – і калі чорная постаць з ходніка раптам хіснулася, ірванула ў сьвятло фараў, у ім усё сьцялася – стооооой!

      Госпад, Бог цудаў, проста паклаў ягонага супраціўніка перад ім, пад Ратушай, як калядны падарунак, як сюрпрыз пад гадзіньнікам. П’янога? Абкуранага? Не, сваім надзвычайным нюхам ён чуў толькі цыгарэтны дым, бесаў вакол і характэрную для малітваў пакаяньня ды хросту неверагодна моцную сумесь духа жыцьця і духу сьмерці.

      Але чаму ён срэбна-белы аж да броваў і лёгкага налёту на запракінутым падбароддзі?

      – Андрэй?

      – Ааа…

      Той самы хлопчык, які красаваўся па чорнай скрыні ды раскрыжоўваў на квадрацікі ўсю Беларусь, у якім разам з мовай скразіла – паверце валацугу, які за трыццаць гадоў вандраваньняў багата ўсякага бачыў! – скразіла штось сьветлае, і нават з экрана несла той сілай, якая змушае з болем любавацца ворагам:

      – А беларус… – моршчыўся й шаптаў пра сябе захоплена Леў, – белару-ус.

      І вось зараз ён расплюшчыў вочы й ня ведае, чаго ад цябе чакаць.

      – Белазор?

      Глядзіць з такім жахам, што ясна бяз словаў: ён.

      – Цэлы? – ён абмацваў яго, быццам байца пасьля бамбёжкі, і ніяк ня мог зразумець, дзе балюча гэтаму беласьнежнаму хлопчыку з зоркамі ў вачох.

      Той нарэсьце млява заматляў галавой. Леў шумна выдыхнуў і раптам сам схапіўся за бок. Госпадзе, ды што гэта там – пячонка, селязёнка або шостая рабрына, зь якой Ты Еву зрабіў… ммм… Ужо каторае джала ў плоць.

      І няхай працяла бок, няхай серабрыста-белы “Фіят Люкс”, чый колішні гаспадар, аднакашнік Ільва па Жыровічах – ужо ўладыка Смаленскі Арцемій, элеганцкі “Фіят”, рассаджаны яшчэ на вугальных раздарожжах Варкуты, аблуплены да бруха на коўзкіх пад’ёмах ды спусках віцебскіх, полацкіх, аршанскіх ваколіцаў і дабіты ў лясох Чарнобыльскай зоны сёньня загінуў сьмерцю харобрых на менскай Плошчы Волі, з апошнім ударам навагодняга гадзіньніка; хай яго самога лічаць хто сектантам, хто ерэтыком, а хто гарадскім вар’ятам… Доказ таго, пра што шапталіся за сьпінаю браты, ягонае сьведчаньне – вось яно, распластанае, у саплях, навідавоку пасярод Плошчы Волі.

      – Я… Было сьвятло… – пасівелы хлопец са стогнам адкінуўся на сьпіну. – Мне сьмерць!

      Самагубца. Сам кінуўся СКАЧАТЬ