Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 30

СКАЧАТЬ й падсьвіствалі ад Катэдры, ад Ратушы, ад “Еўропы”, і ўдыхаў галавакружны дух небясьпекі. Як яго трымаць, га… Трымай нас, Божа, Сіла мая. Але як жа яго, праўда, за каўнер, бы шчанюка, чэпка за кажух, пры локці, як паркуюць мянты, – Э, уважаемый! – або ў абдымку, як брата роднага, э-эх…

      Папахвала ўсё гэта кепска, але куды?..

      Як ні дзіўна, сьвежым паветрам ясна скразіла толькі міма Ратушы, праз сквер, да самога чорнага Палаца. А-а, там жа цяпер гуляньне, самы таўпень. Робім гуд, Госпадзе. Мы з Табою.

      Яны ўзьбіраліся па прыступках да Ратушы, кругом таўкліся разявакі, спачуваючыя і бесы, нехта спалохана й ярасна выдыхаў ды мацюкаўся побач, а ён, прымружыўшы вочы, прыціскаў да сэрца свайго ворага, свайго сына ў цёплым кажуху, і шырыў ноздры, удыхаў, чуйна, каб не згубіць, ужо пазабыты з часоў набажэнстваў, хростаў і пакаяньняў водар новага жыцьця.

      Пасьля смуроду гарэлае гумы ля разбітай машыны тут хоць дыхнуць можна. Ад таго моманту, калі ён упершыню пачуў духа ля бацькі, яшчэ жывога, што цяжка соп, адыходзіў, адхаркваўся, скрыгатаў зубамі, і гэты прадонны смурод – адкуль, ён жа падмыты толькі што, яшчэ варочаецца? – дасёньня, скрозь усе задухі, памыйкі й пажарышчы, з тых самых часоў гэты пах быў наймацнейшы, амаль невыносны.

      Толькі потым, ужо ў Жыровіцкай семінарыі, калі сівы ўладыка Алексій, таксама рубельскі, зь іхняй палескай вёскі, дзе палова хлопцаў ідзе ў мянты, а палова – у бацюшкі, вывеў яго пад руку з трапезнай і правёў на гару, да Крыжаўзьвіжанскай царквы зь яе дваццацьцю васьмю знакамітымі прыступкамі ды ціхенька распавёў, што бацька ягоны, айцец Захар Каляда, царствіе ему небеснае, здаваў ненадзейных прыхаджанаў куды трэба, і некаторыя з аддаленых месцаў вярнуліся, дык будзьначаку, сынок, ды зьвяртайся; – раптам стала ясна, адкуль сьпёрты, задушлівы дух у царкве і цяжкое маўчаньне суседзяў. Пасьля начы на скамянелых каленях і салёных ад сьлёзаў далонях была тая раніца на горцы, удалячынь… Сьвежая-сьвежая… І ён, які вырас на Палесьсі і ўсё дзяцінства жыў сярод лесу, і паводле паху, быццам індзеец, чуў і зьяўленьне пралесак, і далёкі ход дзіка, і журавінавы рай у балацявінах, і кубло зьмяінае ў лаўжы, які дацяпер нюхам чуе, калі пойдзе дождж – ён разьдзьмуваў ноздры ў неба, удыхаў прастору на поўныя грудзі і зь веяньнем ціхага ветру разумеў, які дар даў яму праз бацьку-бацюшку Айцец.

      Вы проста не ўяўляеце, спадарства, якая рэдкая гэта штука на людзях, сьвежае паветра. Ах, як хочацца часам проста затрымаць дыханьне або як сьлед высмаркацца тады, калі чуеш дух.

      Так, ня пах – дух.

      Бывае, заходзіш у пакой, дзе быццам бы й добрыя пастыры сабраліся, і ў міры, і харошыя словы гавораць, і вочы ва ўсіх ясныя ды пакорлівыя – але дух сьпёрты, гнятлівы, і толькі калі ўжо падымуцца, ды зашоргаюць крэсламі разыходзіцца, ды напаўголаса адзін з адным сім-тым дзеляцца, нявыгавараным, чуеш – ох, лепш і не кранаць тую зборню, бо ўвасьсьмярдзіць.

      Грэх пахне потам. Біблейская ісьціна: у выніку грэхападзеньня чалавек быў адпраўлены на зямлю есьці хлеб у поце твару свайго; і ўсё гэтае спадзяваньне СКАЧАТЬ