Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 35

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Глядзі, глядзі, – выдыхаў Леў, – Новы год, галоўнае сьвята… Яны сьвяткуюць: прайшоў яшчэ адзін год жыцьця, будзе новы, хочуць усё па-новаму… Але нічога ня хочуць мяняць у сабе. Ты паглядзі: якая беларуская прыгажосьць… І якая разбураная.

      Бяскрайняе чалавечае варыва ў водсьветах аграмаднага квадратовага экрану па-над Палацам. Ліловае. Фіялетавае. Бледна-зялёнае. Сінюшнае.

      Андрэя муціла ў гэтай цяжкой ільвінай скуры, і ад пагромных тамтамаў ныла пад сэрцам. Ён хапаўся вачыма то за пробліск залатой дужкі ў інтэлігенцкіх акулярах, то за бялкі дзіцяці, якое цягнулі праз натоўп за руку, а яно ашалела, з капюшонам набакір, вынырвала пад нагамі.

      І чым больш узіраўся Андрэй, чым больш скаўтваў, тым менш разумеў. Тым больш палохалі яго гэтыя позіркі ў нікуды, гэтая абыякавасьць броваў, гэтая грэблівасьць вуснаў, гэтае чаканьне чагосьці і трываньне кагосьці, убачанае толькі цяпер, гэтыя рухі бяз мэты і манатоннае шарканьне тысячаў ног сабранай разам агромністай колькасьці людзей.

      Ягонага народа.

      …Ох, толькі пасьля ванітаў на прыступках Палаца палегчала й праясьнілася. Адплёўваўся. Ды ладна, нармальна.

      Цёплы кажух пах жытлом. Дагістарычных часоў, зь нейкім барановым каўняром, але ж і праўду цёплы. Ён паспрабаваў аддаць кажух Ільву, праўда, без асаблівага імпэту – і ў выніку застаўся ў цяпле ды зь лёгкім пачуцьцём віны.

      – Леў, ты хто?

      – Чалавек я… Проста чалавек. Веру ў Бога і люблю Беларусь, толькі і ўсяго. Што, з-за гэтага падобны да вар’ята? А можа наадварот, гэта астатнія, – Леў махнуў рукой у бок плошчы, – павар’яцелі?

      – Куды мы ідзём?

      – На неба, – паказаў рукой у бездань, поўную зор. – Хочаш?

      – Халодна.

      – А мы вышэй. Там класна.

      – Ммм… што проста зараз?

      – Ну, спачатку, можа, дахаты зойдзем.

      – Ааа… А далёка яшчэ?

      – Пагаворым, дык яно хутчэй, – Леў паёжыўся ў швэдры.

      І змоўк.

      Яны ішлі прасьпектам, скрозь дзьве плыні народу, насустрач ды па хадзе. Леў пацягнуў яго міма Нацбанка, на бульвар па Леніна – і ад гэтай плыні, і ад маўчаньня Льва яго зноў апанаваў панічны жах.

      Ён правальваўся ў бездань Нямігі, у чорныя вочы Цімура, у скрываўленыя нетры Волі… Прылівы жаху падхлыналі да горла, у адказ ён сутаргава хутаўся ў львіны кажух і чапляўся позіркам за сівізну ды бляск дапытлівых вачэй свайго збаўцы.

      “Бог цябе любіць”. “Гэта не супадзеньне”. “Ідзі за мной”. Ён спрабаваў засяродзіцца на тым, што адбылося – і ў скронях, і ў грудзях глуха ды ўпарта такала, і бухалі далёкія дынамікі:

      Бог. Бог. Бог.

      Што Андрэй Белазор ведаў пра Бога?

      Паўцемень царквы з вагеньчыкамі, ажынава-чорнымі вінаградзінамі на дзьвярох алтара і пахам ладану ад дыму кадзіла?.. Дзіцячы шэпт перад абразом Маці Божай на кухні, прашу, каб жывот не СКАЧАТЬ