Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 31

СКАЧАТЬ усё жыцьцё спрабаваў вырываць душы – дзе зь зямлі, з каранямі, дзе з плоцьцю, да крыві, з горла, дзе з вады, ужо на хросьце, з грэхам напалам – і вось душа, самая галоўная… Вакол вонь, бесы хвалямі, вось жа падаль, як па-над разораным кублом… Божа, ты ж ня дзеля таго даў мне яго гатовенькім, каб зараз жа страціць, а потым выць вечнасьць!

      – Андрэй, слухай сюды. Ты пакуль не ўрубаесься, добра, і я бачу чаму. Але павер, ммм (бок!) проста павер незнаёмаму чалавеку, каторы толькі што раздалбаў у хлам сваю машыну і свае рэбры, каб толькі ты жыў. Мы не ў Палац, я разумею, гэта ты адтуль даў дзёру пад колы… Мы ціха зашыемся ў натоўп, перакантуемся там троху, бо мы з табой такое дэтэпэ шыкоўнае бахнулі ў самым цэнтры… А потым я цябе схаваю, і ніхто не знойдзе. Там усё патлумачу, і ты нарэсьце ўключыш мазгі і хаця б скажаш дзякуй. Клянуся табе. Толькі ня дзёргайся, калі ласка. І прашу цябе, не сігай па кустах – я ўжо надта стары і хворы, каб ратаваць цябе яшчэ раз.

      Белазор вагаўся, хвалі страху на выдыху замуцілі сумнеў, але і мацнейшы рывок зноў ня даў выніку.

      – Так, паслухай, сябра, – Леў, цяжка дышучы, сунуў нос да самага твару Андрэя, – ты толькі што кінуўся мне пад машыну. Ты баісься іх больш чым сьмерці, і дарэчы, правільна робіш. Адзіны, Хто табе дапаможа – Ісус Хрыстос, Сын Божы. Я зь Ім знаёмы і адвяду цябе.

      Нарэсьце згроб яго, паўп’янога, у абдымкі:

      – Лічы, ты сваё жыцьцё ўжо аддаў – мне. Так што я цябе дастаўлю куды трэба.

      І Леў раптам убачыў гэтыя вочы, ашалелыя ад пакуты, вочы, якія праціналі яго наскрозь. І па тленным духу, якім рыгнула з самых глыбіняў гэтай ашалелай душы, з самых загаджаных вантробаў, з чалавечага дна, Леў адчуў: гэты Андрусь-Беларусь і ёсьць ягоны крыж.

      Божа, дай мне яго выцягнуць… Не аддавай д’яблу гэтыя празрыстыя вочы, гэтую пасівелую галаву, гэтае поўнае жарсьці беларускае сэрца!..

      У Льва былі свае рахункі з д’яблам. Ён заўсёды ішоў перад Ільвом, выкараняў, выпальваў, вырываў перад самым носам – і паляваў на самога Льва.

      І можна было колькі заўгодна паўтараць сабе, што сьвет каціцца ў пекла, што сатана князь веку гэтага, што ахвярнасьць вышэй перамог, што непрыняцьцё, і пакута, і крыж – доля Хрыстова, але пладоў ад гэтага не прыбаўлялася, а паводле пладоў яно ўсё, паводле пладоў…

      Што выйшла зь ягонага подзвігу семінарыста – пасьля рукапакладаньня сесьці ў Арцёмаў “Фіят” ды замест прыходу ў Аранчыцах рвануць на Поўнач, расшукваць ахвяраў бацькавых даносаў? Адзін не паверыў, усё пытаў дакумантаў ды падазрона вынюхваў штось скрозь пакутлівыя зморшчыны; другі распахнуў пракураныя дзьверы, выслухаў, моўчкі паставіў перад ім дзьве чаркі, а калі Леў, цьвярэзьнік, пачаў аднеквацца (эх, зараз выпіў бы зь ім, ды нагбом!) паціснуў плячыма, пайшоў, доўга курыў на ганку і на разьвітаньне ніякавата махнуў рукой… А трэці, бяззубы, кашчавы, як сама сьмерць, якому ў дзевятнаццаць у бараку для гнойных адцялі адмарожаную нагу, гнаў яго за плот, трос мыліцай і пырскаў сьлінай з гнілога рота:

      – Вы СКАЧАТЬ