Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 37

СКАЧАТЬ зь яго душу?

      – А ўвогуле першае, што табе трэба зрабіць – пакаяцца.

      Леў зноў досыць бесцырымонна спыніў яго. Пад ліхтарамі, у сьвятле вокнаў інтэрната ён, барадаты, зь іскрамі сівізны, глыбакавокі, дышучы – о, ён быў грозны.

      – Вы што, думаеце… – Белазор сутаргава сьціснуў на грудзях рукі ў кажуху, – то есьць, вы што хочаце… Каб я вось тут, проста, узяў… У чым?

      У грудзях у Льва глуха забурчэла. Нечы агромністы цень з вакна на высокіх паверхах варушыўся вакол іх; здавалася, што зямля хадзіла ходырам.

      – За што табе каяцца?.. Ну і дух… Ды цябе ўжо чэрці знутры даядаюць, засталося толькі костачкі павыплёўваць, і ўсё! Ты ж сам прызнаў, што тваё жыцьцё вартае сьмерці. Кінуўся пад колы. Што, ня так? Калі чалавек ня бачыць, за што яму каяцца – значыць, ён сьляпы. Не спакушай мяне, – Леў нават адпусьціў сваю пяцярню, і Андрусь, упершыню застаўшыся на сваіх дваіх, ад нечаканасьці захістаўся.

      – Бог даў чалавеку волю.

      Андрэй глядзеў на яго, агаломшаны, і паўтарыў як рэха:

      – Бог даў чалавеку…

      – Твая воля. З Богам ты ці не. Твае думкі, пачуцьці, рашэньні, дзеяньні – вынік твайго выбару. Толькі і ўсяго. І ты нават не ўяўляеш, колькі ў сваім сэрцы носіш зла – хопіць, каб разьнесьці паў-Беларусі. Але Госпад настолькі любіць Сваё стварэньне, настолькі пяшчотны, што… Нават калі ты згніў зажыва дарэшты, Бог усё адно цалуе цябе ў сэрца.

      Пячора ягонага новага жыцьця, сагрэтая духавітым кажухом, па хадзе дрыжэла і раз-пораз працякала – то халадком па скуры ад Цімура, то сьцюдзёнымі сьлязьмі маці, то сталёвым прысмакам з крывёю Волі – але ён адчайнымі спазмамі выпіхваў з чэрапу ўсе гэтыя вантробы, толькі б ня ўнюхаў Леў, бо разарве. Пакаяньне… Харош, ён памёр для гэтага, усе ягоныя трупы засталіся там, на Плошчы.

      – Гэтаму сьвету хутка канец. Пасьля вайны бедных з багатымі пачынаюцца войны прыхадняў з тутэйшымі, жанчынаў з мужчынамі, вычварэнцаў з нармальнымі… Д’ябал вечна шукае, як вынішчыць род чалавечы цалкам – і людзі, сьляпыя, расшчэпленыя, вядуцца на гэта. Але цяпер ён выбраў кропкай апірышча Беларусь, і вось пытаньне: ці дамо мы яму тут прарвацца? Маеш рацыю, гэты сьвет скончыцца – але пачнецца новы. Божы. Хочаш жыцьцё вечнае? Бяры. А чорны квадрат – гэта рэальная цемра. І гэта нашмат страшней, чым ты думаеш.

      – Ну Леў, я праўда не ўрубаюся наконт Чорнага, – Андрэю не падабаўся ўласны жаласны голас, – ну скажы ты мне, самагубцу дурному, – чаму?!

      – Пайшлі, – Леў зноў прыняў яго за плячо, памаўчаў, шумна дышучы; праз плячо Белазору перадаваліся ўсе здрыганьні львінага цела на хадзе, – шмат я табе зараз не скажу. Ёсьць прароцтвы. За апошнія тры гады – тры. Зробленыя людзьмі, каторыя ня маюць дачыненьня да Беларусі. Некаторыя нават былі без паняцьця, дзе яна знаходзіцца, разумееш? Евангельскі пастар, перс, каторы пасьля адкрыцьця адмыслова прылятаў сюды з-за акіяну, эфіёпскі студэнт-каталік, праваслаўны старац за сем тысячаў кіламетраў адсюль. Сутнасьць адна: на белае месца ў сэрцы Еўропы сатана ставіць чорную пячатку. Але калі навернемся да Бога СКАЧАТЬ