Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 28

СКАЧАТЬ хапнуў паветра, піхнуў дзьверы (сіл ад шоку зусім не было), выбраўся. Ледзь ня ўпаў – ногі не трымалі. На дарозе ляжала цела.

      Нехта – тварам да неба, нерухома, шырока раскінуўшы рукі, нібы ўкрыжаваны.

      Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сыне Божы, зьмілуйся! Любоў мая, Ласка… За што?!.

      Збылося.

      Сёньня зранку ў дрымотным сьне ён бачыў, як руйнуецца Менск. Няміга скаланулася, нібы ад падземнага ўдару. Першым праваліўся Траецкі мост – прасела зямля, бетон надарваўся з магутным трэскам; у варонцы завіравала каламутная вада Сьвіслачы, адкуль толькі столькі, і што там за глыбіня, Божа?!. З падземнага пераходу метро плынь блявала, як зь вялізнай бруднай крыніцы, затапляючы ўсю нізіну, і разыходзіліся колы. Спаўзло ў агромністы катлаван Траецкае, потым, з пылам, уцёсы Гандлёвага дома – і далей, гіганцкай расколінай падземнай ракі – да далягляду. Падмыты вірам, здрыгануўся дом Чыжа, Оперны, і цэлыя кварталы далей – разломваліся, раскрываліся лесьвічнымі груднымі клеткамі шматпавярховікаў. Сьвята-Духаў Сабор, падтоплены да вокнаў, раптам здрыгануўся, як ад кашлю, з шалёнай сілаю, са шклом выплеснуў зь сябе бруд і рухнуў, вызваляючы сярод паводкі Палац з чорным квадратам.

      …Вакол грохалі навагоднія салюты, успыхвала неба, рэзкі задышлівы дух сьціскаў горла, і Леў бязь сілаў апусьціўся на калені ля цела.

      Знакі, і ня проста зьнічкі – яўныя знакі наконт навагодняе ночы! – праблісквалі апошнія месяцы ўсё часьцей, усё ярчэй: то на вуліцы нейкія дзевачкі-эльфы сунуць у рукі трапяткі лісточак з запрашэньнем на сьвяточнае начное чуваньне моладзі ў Катэдры; то з аб’яваю, што аўтобус нумар шэсьцьдзясят дзевяць у навагоднія сьвяты на Плошчы Свабоды прыпыняцца ня будзе, яго піхаюць локцем у метро; то ксёндз Пётр Гарнастай з касьцёла сьвятога Роха ні з пушчы ні з поля паказвае яму на айфоне геаметрычна вылічаную сярэдзіну паміж алтарамі праваслаўнага Сьвята-Духава сабора і каталіцкай Катэдры – маўляў, залатое сячэньне беларускага хрысьціянства, вось, гэтае самае месца на пляцы Волі! – і, гледзячы проста ў вочы, прапануе памаліцца там разам, напрыклад, з айцом Сергіем на нейкае сьвята… Леў, Леў, ты ж мусіш на ляту лавіць такія рэчы!

      І лавіў жа, і адзначаў, і рыкаў сам сабе – ну нашто ў самы шабаш, калі ў цэнтры натоўп народа, процьма віжоў і патрулёў, самаму расшукванаму сектанту краіны перціся, лічы, у самы квадрат… Ты баяўся, Лёве. Ты чакаў, пакуль Госпад возьме цябе за шкірку і страсяне як мае быць. І дачакаўся.

      Аж пакуль сёньня, на малітве ў праломе за Беларусь, у якой ён штогод укленчваў зь вечара 31-га сьнежня да першай гадзіны начы 1 студзеня, не адчыніліся дзьверы. Напэўна, ён іх проста не зачыніў шчыльна, калі заходзіў – і без дваццаці дванаццаць яны распахнуліся. Льву даводзілася назіраць, як часам заходзіць Дух – напрыклад, на набажэнстве ў царкве. Дзьверы лёгенька, бязгучна расхінаюцца, і, бывае, тут жа зачыняюцца, пяшчотна, бы з пацалункам. Ціхенька. Але адразу – сьвежасьць. І Прысутнасьць.

      А тут распахнуліся. Вецер у калідоры загуў, нібы ерыхонская труба. Ён азірнуўся на каленях, абдала сьцюдзёным азонам. Там быццам чакалі – на выхад! І раптам, павольна-павольна, СКАЧАТЬ