Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 32

СКАЧАТЬ зарэваная Валюша шчоўкнула засаўкай у прыбіральні і налітай ім жа шклянкай вады запіла жменю таблетак.

      Хавалі трох Траянцоў у дзьвюх трунах; Валюшу ў белым з жыватом на пятым месяцы. Міліцыя, допыты, пах стыні ў калідорах сьледчага – і развал царквы.

      Ды й Жора, тэолаг, якога браты-магілёўцы кінулі паміраць з ракам кішэчніка, і ён, ледзь знаёмы зь ім, аказаўся адзіным даглядчыкам асуджанае душы. Падмываньне тройчы на дзень, зьдзічэлыя крыкі па метастазах, ваніты на падушку пасярод малітвы, кал, які ішоў горлам, і страшныя Жоравы словы, мацерны енк ды хула на Духа Сьвятога, толькі б Бог хутчэй усьмерціў – і выпіхваньне за дзьверы чысьценькіх, у парадных сьпінжаках, дзяцей, што прыехалі, маць тваю, разьвітвацца – толькі каб ня чулі ані словаў, ані гэтага духу!

      Госпадзе, няўжо і праўда ён пракляты? Пазухі гаймарытавыя, якія толькі бесы там ня рыліся; страўнік, прабіты язвачкамі, кожная зь якіх – дзірка ў нябёсы, што крывавіць сьлязьмі ды пякучымі малітвамі; каменьні ў нырках – уроссып, час зьбіраць камяні ды час іх раскідваць… ох, і бываў ён пабіваны тымі камянямі па грахах сваіх; зубы разбураныя, бо ня ён еў д’ябла, а д’ябал еў яго; суглобы, надтрэснутыя ад начных кленчаў на халодным бетоне ў пастарунках; ногі, рваныя і сабакамі, і цьвікамі з платоў, сектант ты евангельскі… Трымала нейкая беларуская моц, карэнная, глыбокая, ды бацькавы гены – учэпісты, сківічнай хваткі, роду праклятага.

      Але. Даў нам Бог духа ня страху, але сілы, любові і мудрасьці, Лёве.

      Ужо тады, калі ў Беларусі толькі зьявіліся першыя чорныя квадраты, Леў адчуў такое абурэньне духа, што ўставаў маліцца штоночы, а трэцяй. Глядзеў у пустыя чорныя вокны і глыбока, на ўсе лёгкія, удыхаў дымную трывогу. Бадзяўся па цэрквах і касьцёлах, прабіваў знаёмых пастараў, да якіх неаднаразова прыставаў са сваёй беларускай мовай, бываў пасыланы то да адвентыстаў, якія чакаюць канца сьвета, то да пашпартыстаў, што не бяруць пашпарты з асабістым нумарам дзеля лічбы зьвера, чуў душэўныя парады не судзіць дачасна, не лжэпрарочыць, не нервавацца, не насаджаць тут ерась, ня гнаць хвалю, не выдзёргваць людзей і ўвогуле не турбаваць айцоў сямействаў, вучоных мужоў і сур’ёзных братоў дзеля ўсялякай лухты, відавочна сьвецкай і плоцкай.

      Увесь сьвет каціўся к чорту. У сьвеце ўжо напоўніцу віравала глабалізацыя, гендэрныя тэорыі, фемінізмы, сацыялізмы, паўсюдны легалайз, прыняцьцё грэху як нормы – апошні штурм рэшткаў Божага ў чалавеку.

      І Беларусь раптам апыналася ў эпіцэнтры.

      Ойча, Любы мой – як яны гэтага ня бачаць?!..

      Таму кожны новы чорны квадрат пёк яго, нібы кляймо, пастаўленае на руку, на грудзі, на твар. ЧК. Чэкісты. І толькі пасьля першых надпісаў, цытатаў зь Бібліі на бігбордзе “Непагаснага”, калі пятнаццацігадовага Марціна з поўнаевангельскай маладзёжкі “Новага неба” бралі з балончыкам белай фарбы на двух чорных джыпах шасьцёра ў масках, а потым праз тры дні малітвы, посту і пошукаў па райаддзелах ён СКАЧАТЬ