Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 26

СКАЧАТЬ ўгары – і вялізны россып, халоднае мігценьне да самага далягляду. У ягоную пячору сунуліся, чмыхалі, абнюхвалі яго аграмадныя цёплыя мірныя пысы, вакол схіляліся вялікія постаці, і клалі да ягоных ног цацкі, то бліскучыя, то пахнючыя; казытала, аж сьмешна, яго чыясьці ласкавая барада, і Сэрца з залацістым сонцам вакол пяяла яму калыханку – і зьвінелі, зьвінелі вакол радасныя бомікі.

      Гэта сон? Гэта ўжо было? Гэта яшчэ будзе?

      І сталася сьвятло… Аграмадныя сонцы на ўсё аранжавае неба перад ім, клубілася зьзяньне ў прасторы абшараў, дзе губляўся зрок, успышкі і правалы; зіхоткія шары, якія плавалі, быццам ён сам, кіраваныя невядомай сілай, абарачаліся вакол зіхоткай туманнасьці. Аднекуль пад ім з шумам вырасталі лясы дзівосных дрэваў з узорыстым лісьцем ды яркімі кветкамі, феерычнае мноства жывога порскала і роілася неверагоднай вясёлкай, і прастора ўся была ў лунаньні неапісальна прыгожых, цудоўных і прамяністых істотаў.

      Скрозь гэтае багацьце і хараство, зь пяшчотай дотыкаў, захлынуты радасьцю, ён імкнуўся ўсёй сілай і ляцеў туды, адкуль яго клікала сьвятло. І вось адчыніліся брамы нябёсныя, і бліснуў прамень, і пачаў ён захоплена задыхацца ад гэтага сьвятла, і ў звоне званоў пачуў голас Таго, Хто клікаў яго – клікаў да Сябе, у сьвет, поўны белі і сьляпушчага шчасьця.

      Калі ён думаў пра гэта, хацелася толькі заплюшчыць вочы, папрасіць, каб хутчэй, і аднойчы прачнуцца ТАМ.

      Але ўсё-такі часам, у спакоі і сытасьці або, наадварот, у трывозе і страху – здавалася, што там нічога і нікога няма. Усё, што чуецца, нараджаецца тутсама, і ўвесь сьвет – вось ён тут, у тахканьні Сэрца па-над цемем, у родным цьмяным акварыюме спажыўнае вадкасьці, у ласкавых сьценах, у гэтым канаце, што расьце зь ягонага жывата і злучае яго з таямнічымі токамі, усе згукі звонку выклікае вялікая, адзіная жывая прырода, і што ён будзе жыць тут вечна.

      Так, тут бывала і халодна, і галаднавата, і дужа трэсла, і, самае кепскае, вось гэтая прыкрасьць, горыч, што цямкала ў роце, працінала пупок і аддавалася ў галаве. Зло раз-пораз, пасьля штормаў там, наверсе, атручвае ягоны сьвет. Не, лепш, каб там усё-такі нешта было. Нават калі там нічога няма.

      А можа, наадварот, усё зло адтуль і бярэцца? Ён на ўсялякі выпадак пагрукаў у неба.

      Маўчаньне.

      Яго перасмыкнула, і ён ізноў засмактаў, як люльку, палец, каб супакоіцца.

      За апошнія дні аднекуль адтуль, звонку, накатвала зло. Сьвет сьціскаўся, вакол набрыньвала нейкая цяжкая моц, было цесна і задышліва, і пагрозныя галасы намагаліся пранікнуць усярэдзіну яго, успорвалі, сьцябалі – яго, ён гэта востра чуў, яго!

      Усю ноч ён ня спаў і варочаўся. Ужо не вуркатала цёплае, ня дыхала, не накатвала хвалямі з супакойным шумам – сьвет затраўлена хрыпеў і час ад часу страшна рыкаў. Ён сьцінаўся, да болю ўсмоктваў пальцы і каўтаў гаркоту.

      І вось – сёньня… Пранізьлівы сігнал. Доўгая, настойлівая, злая трэль, якая працяла дрыготкай увесь сьвет, і час замер.

      – Альбо я – альбо ён.

      Сэрца СКАЧАТЬ