Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 17

СКАЧАТЬ чарвовай дамай на сёмым месяцы, падкінутыя Зьверу, – гэта ўсё старасьць доктара Альберта.

      Ня бойся, стары. Мне твая мудрасьць патрэбная ня менш, чым твая старасьць. Ты заслужыў камфорт і супакой.

      Вось чаму ён выклікаў Белазора да сябе ў кабінет, выклаў перад ім на стол усе карты і паглядзеў яму ў вочы.

      У мільганьні тэлекарцінак ён не заўважыў, як гадзіньнік вострай сьпіцай саткаў адчынены разор, тонкія нажніцы да дванаццаці. Расслабіўся. Гэтыя мроі пра сусьветнае панаваньне яму калі-небудзь дадуцца ў знакі.

      Час.

      Пара ехаць туды, дзе сёньня пачнецца новая гісторыя. Гэта трэба пракантраляваць асабіста.

      Цені ад готыкі раскрэсьлівалі вестыбюль у складаную ўзорыстую клетку. Вялізнае шахматнае поле.

      Зьвер падняўся з-за ноўтбука і пільна, гатоўна, як заўжды, глядзеў на яго. Падкачаны тутэйшы орк, падабраны ў старыя добрыя часы недзе ў Вісла-Одэрскім міжрэччы, сыраядзец з “Блэкўотэр”, у якога за плячыма (а ён у дзьверы бокам уваходзіць, гэта наконт плячэй) палова гарачых кропак сучаснасьці. Зноў балуецца сваімі акультнымі рытуаламі, джэдай хрэнаў. Замовіў комп пад сьпірытычны столік і чакае прыходу. Зьвяруга яшчэ той, і нюх, і спрыт, і жорсткасьць, усё пры ім – але ніяк ня можа вылавіць банду гэтых грэбаных падпольшчыкаў. Ільва. Секта, пляце сеткі ў сеціве. Ясна, што іх там усяго некалькі, інакш ужо даўно пракалоліся б – але за імі яўна стаіць хтосьці пасур’ёзьней.

      Мерна тукаючы абцасамі, Цімур падышоў упрытык і паўхвіліны выпрабавальна глядзеў яму ў самыя крута звараныя бялкі, аж покуль у таго ня дрыгнулі зрэнкі.

      Гадоў сямсот таму ў адказ на зьнішчэньне свайго гарнізона ў Ісфахане Тамерлан узяў горад штурмам, склаў гару з галоваў на галоўнай плошчы, і сем тысячаў дзяцей, меншых за сем гадоў, стаптаў у полі коньмі.

      – Дзе Белазор?

      – Дома не зьяўляўся. Машына тут, на паркоўцы. Тэлефон не працуе, само сабой. Сацсеткі, пошта – пуста. Па камерах па горадзе пад тысячу супадзеньняў, правяраем метро, офісы, працуем. Мне кожныя паўгадзіны дакладаюць. Картка пакуль нідзе не засьвяцілася.

      – Я не пытаюся пра картку, стары. Я пытаюся, дзе ён.

      – Цімур, ну шукаем. Абшарылі ўсе кавярні ды крамы ў цэнтры, ён жа ў адным сьпінжаку выскачыў, мінус на вуліцы, сам падумай. Усё адно, як толькі ён ламанецца дахаты альбо купіць пачак цыгарэтаў, мы бярэм яго, пяць-сем хвілінаў.

      – Праверце ўсё, сваякоў, сяброў, шлюхаў, ня ведаю, – Цімур памаўчаў. – Трэба знайсьці да сьвітаньня. І ў падвал.

      – Прыняў, у падвал.

      – А вось пра гэтую, – Цімур ткнуў яму файл, – я хачу ведаць усё. Прыглядзі за ёй, стары.

      Цімур зірнуў на гадзіньнік – чорт, бяз чвэрці – і гулкімі крокамі да ліфта запусьціў адлік часу.

      Дванаццаць

      Хіба дзень Гасподні ня морак, а сьвятло?

      Ён – цемра, і няма ў ім зьзяньня.

Амоса 5:20

      Скалелы, амаль нерухомы ад холаду СКАЧАТЬ