Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 16

СКАЧАТЬ Пантэра. Фігура, чорныя панчохі, сетка, каруначкі. Ох, як сьцёгнамі пераліваецца – нездарма тры гады ў Эміратах задам круціла. Яшчэ чачотка ў яе выкананьні – першакласная. Так і б’е, так і шчоўкае, да пячонак, хоць ты што хочаш. Мата Хары, другое прышэсьце.

      Пільным вокам, канечне, ён фіксаваў нацяжкі ды хібы, за якія зьнізіць выплату рэжысёрам, але для тутэйшай сельскай мясцовасьці пайдзёць. Прыёмы простыя, як зямны шар: з усяе сілы валіш у вочы ды вушы, галоўнае трапіць у страўнік або паміж ног, каб імпульсы з гулам ударылі ў голаў, і тады натоўп шалее ды ломіцца. Што тут, што ў Штатах – псіхатып тых, хто ўтаропіўся ў чорную скрыню, аднолькава прымітыўны.

      Шчоўкнуў на Першы.

      У кадры, буйна, мільгнуў доктар Альберт Ліхтштайнэр. Час ад часу на яго пераключаюць, хаця ў студыі ён заўжды маўчыць. Стары мудры Альберт, пігментныя плямы на твары, у чарапахавых складках зморшчынаў чорныя, учэпістыя лапкі вейкаў і глыбокія-глыбокія па-габрэйску абрэзаныя вочы дагістарычнага яшчара.

      Габрэй, канечне, габрэй. Сам казаў, што ў яго не радавод, а трэці інтэрнацыянал: бацька немец, маці руская, бабка аўстрыячка, прадзед арабскі шэйх… Не, тыповы.

      Буяе відовішча, воплескі, плазма экранаў. Сьвята ў разгары. Глядзіць, назірае Альберт, Доктар Шчасьце. Тваё шчасьце, доктар, што ты ўжо стары. Ты адзіны, хто нават не спрабаваў глядзець Цімуру ў вочы, і гэта ты слушна. Прымружваецца, паглядвае, уздрыгне зьдзіўлена ці ўсмешліва вока яшчара, і рэжысёры пераключаюць, каб ведалі: Доктар Непагасны пільнуе тваю душу.

      Глыбока глядзіць стары мудры Альберт, глыбока. Са сваёй заўсёднай люлькай з бурштынавым муштуком, там, у гатэлі, зь відам на начны горад, які ніколі ня сьпіць, напаўняючы пакой дымнымі развалінамі, ён казаў так:

      – Людзі ва ўсім сьвеце плоцяць за шчасьце.

      У гэтым месцы трэба абавязкова спыніцца і адпіць кавы. Кожны каўток Цімур імгненьне трымаў у роце, вось так. Чаму гэтая чорная горыч такая салодкая?

      Такім чынам, людзі ва ўсім сьвеце плоцяць за шчасьце, казаў стары мудры Альберт. І атрымліваюць яго зу-усім трошкі. А што такое шчасьце? Э-эээ… набор найпрасьцейшых імпульсаў. Самыя шчасьлівыя людзі – даўны, яны пастаянна ўсьміхаюцца. Ім добра. І хто сказаў, што яны горшыя за нас, раз яны маюць тое, эээ… да чаго мы толькі імкнемся?

      Прадаўцы шчасьця, казаў Ліхтштайнер і прымружваўся, і выпускаў дым, ціснуць на якую-небудзь адну чалавечую кнопку, зрубаюць бабкі і звальваюць… Яны заўжды вакол чалавека. Ээээ… Касьцёл, царква, камуністы, нацысты, ісламісты, мафія, шоў-біз… Так было заўсёды, і так будзе. Да таго часу, Цімур, пакуль ня зьявіцца той – і ў ягоных вачох вылупляўся агеньчык шалёнага бляску, – той, хто зможа даць чалавеку ўсё шчасьце… Усё, Цімур… усё, якое толькі ёсьць унутры кожнага. Разумееш, э-эээ… нам трэба ўвесь чалавек, Цімур. А гэта цэлы сьвет. Грошы ў яго кішэні – эээ… капейкі ў параўнаньні з тым, што… Ты любіш чалавека? Во-ось, ён ківаў галавой, а любіць – гэта значыць даваць чалавеку тое, чаго ён хоча. Грошы, відовішча, гульня – ты СКАЧАТЬ