Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 15

СКАЧАТЬ мільярдаў. І хай будзе хай! – скандал найлепшая раскрутка. Усё адно цэнтр давядзецца забудоўваць высачэзнымі гмахамі, адпаведнымі маштабу новай эры. Зрэшты, дамінанта ўжо ёсьць – вялізны чорны квадрат экрана па-над Палацам Рэспублікі. Пасьля таго, як яго ўсталявалі, нарэсьце стала зразумела, пад што будавалі і гэты чорны маўзалей, і ўвесь горад.

      Тры з паловай гады таму, калі ён упершыню глядзеў на Менск з вакна гатэля, у яго тут была адна невялікая канторка, што арандавала залу ў “Хілтане, Дабл-тры”.

      Цяпер ягоны ўвесь Палац, вежа “Хілтана”, вось гэты “Раял”, тры тэлеканалы зь сістэмай вулічных экранаў, россып гандлёва-забаўляльных цэнтраў па ўсёй краіне, сетка казіно, сотні фірмаў, і чорны квадрат глядзіць адусюль. Ці трэба казаць, што і адміністрацыя, і гэбэ, і амаль уся туземная знаць апошні год дыхаюць толькі зь ягонага дазволу.

      Рух у горадзе сьцішваўся. Дваццаць тры нуль адна. Большасьць ужо па хатах, стаілі дыханьне перад чорнай скрынкай, якую ім сёньня адчыніць ён. Натоўп асабліва нецярплівых зараз зьбіраецца на плошчы перад галоўным экранам краіны.

      Ягонае арлінае вока абшарыла спустошаныя вуліцы й зафіксавала адзінкі непадпарадкаваньня: пару машынаў, пасажыр ля прыпынку Нямігі, самотная постаць на Траецкім мосьце, згорбленая ля парэнчаў па-над Сьвіслаччу, сілуэт у асьветленым акне шпіталя. Яшчэ якія-небудзь тры-чатыры гады – і тут будзе сэрца сусьветнай імперыі.

      “Непагасны сьвет”… Так, у ягоным сьвеце начныя вагні ня згаснуць ніколі.

      Рускія алігархі едуць сюды на расслабоне – невялічкая такая, утульная чысьценькая Расея са знакам якасьці – і тут ён бярэ іх цёпленькімі. Праныры зь Еўропы, што шукаюць на ўскраіне айкумэны халяўнага прыбытку і пастаянна рыюцца на постсавецкіх сьметніках – ягоныя агенты ў Бруселі, Берліне, Парыжы, Лондане, Вене. Арабы ў цянёчку паціху пераліваюць свае нафтавыя капіталы ў айці ды зброю, плюс пакідаюць долю ў барах, казіно ды нерухомасьці. А габрэі… О, габрэі сапраўднае Эльдарада: адсюль родам палова Ізраіля, таму Ўол-стрыт, Галівуд, Амстэрдам ды Тэль-Авіў пасьля гучных тураў па адрамантаваных ешыботах, родавых гнёздах ды выкапаных могілках узялі гэтую ёмістую нару для белых трусікаў пад асаблівую ўвагу. Колькіх зь іх, шэрых кардыналаў і ценявых варацілаў сьвету, ён перабачыў, тут, у гатэлі, у Палацы, колькім перамацаў пяцерні, спрабуючы гатовыя хруснуць костачкі, колькіх падлучыў да сваёй сусьветнай чорнай квадратуры!

      Нікому ня бачны, ён бачыць усіх. І хутка ўжо будзе вырашаць: быць камусьці ці ня быць.

      Малевіч геній, Белазор тут схапіў сэнс. Чорны квадрат – самае тое, што трэба. У такой цёмнай, ціхай, сырой мясьціне сьпярша патрэбная толькі адзіная чорная плямка, каб пайшоў працэс – і вось ужо чорныя крапінкі, чорныя фішкі, чорныя байніцы паўсюль, і ўся краіна ператвараецца ў планетарнага значэньня чорную дзіру. І сілай гравітацыі ўцягвае ў сябе капіталы і палітыкумы, турыстаў, авантурыстаў, зорак і туманнасьці – і пашыраецца, і разрастаецца, і запускае СКАЧАТЬ