Название: Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1428-7
isbn:
– Трагік М* дзесяць гадоў як пакінуў сцэну, – пачаў расповед Панас Панасавіч з непадробным імпэтам і піетэтам. – Сярод ягоных роляў – і Атэла, і Радрыга, і Дон Карлас… Але самая ўлюбёная роля, якая прынесла яму славу – Гамлет. Кажуць, ён усё жыццё адточваў яе, нешта мяняў, дадаваў… Пан Рэўзар, шчасліўчык, бачыў яго ў гэтым спектаклі. Мне не давялося… Бедны, бедны М*… Так, юнача, артыст павінен плаціць высокую цану за сваё натхненне. Багі не даруюць тым, хто прамаўляе іх словамі на зямлі. Не хацелася б мне пра гэта распавядаць… Вялікія свету гэтага мусяць заставацца ў памяці нашай у бляску і велічы. Але… Што ж, табе карысна ведаць… У апошнія гады ў М* развілася нервовая хвароба. Нешта накшталт каталепсіі. Ён нечакана ўпадаў у паралюш, рабіўся, як лялька… І ніякія дактары не маглі вывесці яго з гэтага стану. Але аднойчы знайшлі рэцэпт: аказваецца, М* магло прывесці да прытомнасці сузіранне спектакля «Гамлет»… Але толькі тады, калі яго ўлюбёную ролю асабліва пагана выконвалі. Праўда, з цягам часу гэта дзейнічала ўсё слабей. Жонка і дачка, апошняя, дарэчы, сама цудоўная актрыса, да якіх толькі дактароў не звярталіся. Кажуць, незадоўга да смерці вазілі хворага, нягледзячы на ваенныя падзеі, у Маскву. Напэўна, і праз Менск праязджалі. Эх, каб я пра гэта ў час даведаўся – паглядзець на вялікага М*!
Панас Панасавіч застаўся бедаваць, а я паціху сышоў… Дзякуй Богу, у мяне хапіла гумару ўсміхнуцца над сітуацыяй… Хаця рана на самалюбстве аказалася балючай. З надзеяй на багатую спадчыну ці прэм’ерства ў вядомым тэатры я развітаўся… Затое валодаю італьянскай мовай і французскай барацьбой. Не кажучы ўжо пра ўменне цэліць у бляшаных качак.
Гісторыя, расказаная Уладам, прымусіла ўсіх шчыра рассмяяцца і на некаторы час забыцца на страхоцці.
– А я думала, ты гэткі самазакаханы прэм’ер, – з нечаканай шчырасцю прамовіла Зося. – Ведаеш, а ты, напэўна, больш спадабаўся б мне ў той час, калі быў наіўны і верыў у цуды.
Улад знямеў і адвярнуўся да акна, відаць, каб ніхто не заўважыў, як чырвань кінулася да шчокаў… А Дарота з перабольшанай абыякавасцю загаварыла, гладзячы тонкімі пальцамі звычайны парцалянавы кубак, нібы гэта было кацяня.
– А я бачыла цябе, Уладзе, у ролі Арыеля ў пьесе «Бура»… Гэта было… здорава.
Улад з уздыхам прамовіў:
– Было адзін раз. Захварэў выканаўца, вось мяне і апранулі ў залацісты парык ды белы хітон… Палову словаў не ведаў, суфлёр ледзь не надарваўся, шэпчучы. Ну і арыя, вядома… Лепей не згадваць.
– Ну чаму ты так пра сябе? – у голасе Дароты гучэў непадробны боль. – Я пасля тры разы бегала на той жа спектакль, каб цябе ўбачыць. Але былі ўжо іншыя выканаўцы.
Зося фыркнула, як СКАЧАТЬ