Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 9

СКАЧАТЬ вокамгненна ўхапіцца за дзяржальна шаблі – вось яна, найлепшая сяброўка шляхціца, дрэмле ў похвах, як маланка ў хмары, не ўгадаеш, не ўпільнуеш, калі зблісне прагай крыві. Калі ў доме з зялёнымі аканіцамі расчынілася акно, рука пана Міхала дакранулася да дзяржальна, але тут жа пацягнулася да шапкі – пачціва прывітацца, як і належыць шляхціцу… Бо з вакна глядзела на Міхала самая прыгожая жанчына з усіх, якіх ён калі-небудзь бачыў… А бачыў ён усялякіх прыгажунь – і ў Варшаве, і ў Вільні, і ў Нясвіжы… У апошніх промнях вечаровага сонца бледны твар незнаёмкі свяціўся, як снег. Зялёныя вочы насмешна пазіралі з-пад тонкіх, выгнутых, як абрысы крылаў чаіцы, броваў, і замест напудранага парыка галаву панны вянчала ўкладзеная каронай чорная каса. І сукенка была чорная, з дарагога тонкага аксаміту. Паненка, не хаваючыся, пільна разглядала рыцара, з чаго той выснаваў, што райская птушачка ляціць проста ў сіло. Пан Міхал ужо трымаў у роце, як перліну, першае галантнае слова, але прыгажуня гучна вымавіла с неверагоднай насмешкай:

      – Страхаморца!

      Што азначала не больш, не менш, як баязлівец. І зачыніла акно.

      Пан Валадковіч нейкі час выяўляў з сябе хвашчоўскага ёлупа, не ў змозе ўцяміць абразу. Яго – яго! – назваць баязліўцам! І хто? Белагаловая! (так, спадарства, у Вялікім Княстве называлі ўсіх кабетаў, нават з такімі чорнымі валасамі, як у дзёрзкай незнаёмкі з вуліцы Зыбіцкай). У абразы былі сведкі – два аманты Валадковіча з некаторай трывогай чакалі, у які «няіставы» ўчынак выплюхнецца ягоны гнеў. Першае, што зрабіў пан Міхал – пачаў з лаянкай калаціць у вароты злашчаснага дому. Але за высокім, абабітым жалезнымі палосамі, плотам не было ані гуку, ані руху. Дом стаіўся, нібыта ў ім валадарыў пыл. Дый што паробіш, калі і адчынілі б – на двубой выклікаць дурную кабету? У вачах Валадковіча яшчэ свяціўся яе па-незямному прыўкрасны твар, і голас – як звон дамаскага ляза…

      Пачынала цямнець, і пан Міхал паддаўся на ўгаворы і адправіўся прэч з праклятага гораду… Але прага помсты кроіла ягонае сэрца. Калі не можа ён узяць уладу над прыгажуняй, возьме разам з ейным горадам! Не адгародзіцца ніякімі платамі.

      І вось жаўнеры сардэчнага Міхалава сябра Караля Радзівіла ў Менскай ратушы, у зале, дзе сабраўся магістрат… І паны радцы, стойваючы гнеў, прымаюць «баламута» Валадковіча ў кіраўніцтва горадам…

      Дунін-Марцінкевіч не дарэмна пісаў, што Менск наш скрозь весяленькі… Дадаў Міхал Валадковіч весялосці нашаму месту. Ніхто не адчуваў сябе абароненым – ні прыгожая паненка, ні пан суддзя, ні нават ксёндз у касцёле… Не тое, што мужыку ці мешчуку, але і шляхціцу мог загадаць на месцы сто і адну нагайку ўсыпаць – норма такая ў Валадковіча была… Ксяндзу Аблачынскаму адпомсціўся за тое, што той выкрываў у Марыінскім ягонае п’янства – прывёў падчас імшы на плошчу цыганоў з медзвядзямі ды малпамі, ды выкаціў бочку віна… Вось табе і казань атрымалася – як піша Крашэўскі, «нешта звінела, бубнела, мэкала, СКАЧАТЬ