Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 14

СКАЧАТЬ Працаваць там, ці што, збіраешся?

      – А чаму б і не? – Зося агледзела ўсіх зялёнымі дзёрзкімі вачыма. Пан Беларэцкі павольна прагаварыў:

      – А яна ўжо згадзілася на гэтую працу… Праўда, Зося?

      У доме на хвілю запанавала маўчанне.

      – Ну і што?

      Вусны Дароты дрыжэлі.

      – Я не маю права цябе дакараць..

      Зося горда ўскінула галаву, яе валасы нібыта іскрыліся рудым агнём.

      – Дакараць? За што? За тое, што я збіраюся працаваць дзеля асветы свайго народу? Вы тут, як слепакі, спалохаліся першага халоднага вятрыска. Калі адбываюцца перамены – гэта заўсёды пакутліва, але калі не зламаецца вонкавая, цвёрдая абалонка – не пакажацца жывое, датклівае цела часу. Трэба толькі перацярпець боль. Колькі мы марылі пра рэвалюцыю? І вось – мары, вашыя ж мары, збываюцца. Ствараецца акадэмія… Доўнар-Запольскі, Карскі, Лёсік, Ігнатоўскі – яны ж зусім розныя, з рознымі перакананнямі. Але працуюць разам, на стварэнне Беларусі. Вам, пан Беларэцкі, варта стаць побач з імі. Улад, замест таго, каб удаваць рамантычную расчараванасць, прасіўся б у трупу Галубка. Вядома, ролю Гамлета табе там не дадуць. Але гэта беларускі тэатр!

      Ной захоплена ўсміхнуўся ў адказ.

      – Згода, Зося! Нам ёсць на што спадзявацца.

      – Можа быць, на з’яднанне Беларусі? – сумна прамовіў Улад. – Гэта ж ганьба якая – падзялілі край напалам, усе маўчаць… Карацей, «Кавалі другія, а ланцуг той самы – песні ўсе старыя неаджытай гамы…» Фабіяна Шантыра расстралялі, хоць ужо такі бальшавік быў – замест штандару насі. На Украіне паэта Грыцко Чупрынку да сцяны паставілі… У Расеі – Мікалая Гумілёва, які пра мурынаў ды прынцэсаў пісаў…

      – Гэта неабходныя ахвяры, – няўпэўнена сказаў Ной. – Помніце, Майсей сорак гадоў вадзіў свой народ па пустцы, бо тыя, хто пасталеў у рабстве, не маглі стаць вольнымі і мусілі памерці. Але гэта часова. Універсітэт жа ствараецца… І мастацкая вучэльня ў Віцебску працуе… Кандзінскі горад распісвае у канструктывістскім стылі.

      Пан Беларэцкі сумна глядзеў скрозь акуляры на энтузіястаў.

      – А вам ніхто не расказваў, як шаноўнага Доўнар-Запольскага студэнты кіеўскага ўніверсітэта зняволілі ў ягонай кватэры, нібыта прыслужніка царызму? Усе сябры і знаёмыя разбегліся… Тых нешматлікіх, хто наважваўся наведаць прафесара, затрымлівалі, абшуквалі… У мяне адабралі нават аловак і нататнік. Толькі цуда – дакладней, адна адданая прафесару вучаніца, якая здолела «прарвацца» да мясцовага камісара – уратавала прафесара ад расстрэлу. Вось дзе парадваліся недараслі, якія ў свой час атрымалі ад строгага выкладчыка «нездавальняюча»… Пакуль што паслугамі «спяцоў» новыя ўлады карыстаюцца… Але – паглядзіце – гэта ненадоўга. Што пачалося крывёю – крывёю скончыцца.

      Дарота адвярнулася да акна, хаваючы хваляванне.

      – Усё-ткі я веру, што сумленныя ды таленавітыя… такія, як мой бацька, заўсёды будуць патрэбныя.

      Беларэцкі паківаў галавою:

      – А як толькі патрэба ў іх адпадзе… СКАЧАТЬ