Название: Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1428-7
isbn:
За кулісамі мяне чакала адчыненая грымёрка першага героя і касцюм дацкага прынца.
Электрычнасць у тэатры не была ўключаная, і сцэна асвятлялася, як даўней, свечкамі. Ніколі не забуду гэты спектакль. Наўрад мне ўдасца перажыць калі-небудзь такое неверагоднае хваляванне і натхненне, падагрэтае небяспечнай таямніцай. Я вылецеў у прывіднае святло сцэны, адчуваючы сябе Кінам, Сальвіні і Качалавым у адной асобе. «Быць ці не быць – пытанне вось у чым!» Вядома, нават у апантанасці роляй я крайком свядомасці прагнуў агледзець публіку. Яе сапраўды было няшмат. Сем чалавек сядзелі ў першым радзе партэра. Так, відовішча ледзь мяне не збянтэжыла. Вялізная чорная прорва залы, незвычайная цішыня, водбліскі агню на тварах гледачоў… Вось мой вусаты імпрэсарыё, вось – знаёмая чароўная дама. Нейкая пажылая кабета ў капелюшы ўвесь час падносіла да вачэй хустачку, як я пасля вырашыў, расчуленая маёй ігрой. Увогуле, цяжка ўявіць больш удзячную публіку. Усе сачылі за кожным маім рухам, вельмі сур’ёзна і засяроджана, нават не перашэптваліся. Але мая ўвага адцягвалася на старога ў сурдуце, які сядзеў пасярод кампаніі… Я заўважыў, што на яго скіроўваліся час ад часу позіркі ўсіх, запытальна-ўстрывожаныя. Выглядаў старэча, як праўдзівы Гарпагон, фанабэрысты, аскетычны скупеча. Прыгажуня італьянка сядзела побач з ім і час ад часу пяшчотна гладзіла па руцэ, нібыта прасіла быць больш паблажлівым. Ага, значыць, вось ён і ёсць, мой галоўны крытык!
Я паддаў тэмпераменту. Мой Гамлет насіўся па сцэне, як прывід у «чароўным ліхтары». Усе прыдуманыя перад люстэркам позы, узмахі і ўзвівы – фортэ, фортэ, фартысіма! Стары пень сядзеў у крэсле, нібыта праглынуўшы пожаг, яго вочы глядзелі проста наперад, не міргаючы, нібыта ён паказваў, што не хоча мяне бачыць. Між тым старую пані так праняло, што яна аж заплакала, панурыўшы галаву. Яе рыданні дадалі мне сілаў. Я ўскінуў рукі і загаласіў: «Я яе любіў, як сорак тысяч браццяў!»
І мае намаганні займелі нарэшце плён. У вачах старога палыхнуў сапраўдны агонь. Маўклівы дасюль крытык затросся, затузаўся, ускочыў з месца і пачаў нешта выкрыкваць па-італьянску, жэстыкулюючы рукамі не горш за майго Гамлета. Астатнія таксама паўскоквалі, неяк дзіўна зашумелі…
Зараз жа на сцэну ўскочыў вусаты, яго твар свяціўся ад радасці. Ён схапіў мяне за плечы і літаральна выштурхнуў за кулісы.
– Грацыё, грацыё… – прыгаворваў ён з непадробным пачуццём. – Вы – грандыёзо! Вялікі артыст! Мы вам так удзячныя! Ваша ігра – сапраўдны цуд. Вы ўвойдзеце ў гісторыю тэатра!
Я пачуваўся агаломшаным і шчаслівым. Вусаты праводзіў мяне ў грымёрку, дапамог пераапрануцца – ён, гэты важны, выкшталцоны пан, падаваў мне мой зношаны пінжак, як прыслуга! Мяне ўсадзілі ў той самы экіпаж і зноў папрасілі пакуль нікому не расказваць пра начны спектакль, маўляў, іначай я сапсую свой СКАЧАТЬ