Название: Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1428-7
isbn:
– Не памятаю… Мне трэба да Богуша… Багуслава Радчыца… Ён мой жаніх… – зусім ціха прамовіла дзяўчына, і Бернацоні зразумеў, што яна можа страціць прытомнасць. Як добра, што варта нікога сюды не пускае. А пошасць у хуткім часе забярэ ўсіх, хто яшчэ можа задаць пытанні.
Унікальны выпадак! Ён мусіць вывучыць яго – дзеля навукі і… сусветнага парадку. Калі дзяўчына змагла выжыць у карагодзе смерці, вытрымае і доследы, якія даўно трэба было здзейсніць.
Бернацоні ўладна загадаў:
– Пакажы свае ногі. Не саромся, я лекар.
І ў пацверджанне дакрануўся да залатога ланцуга. Анэта, памарудзіўшы, прыўзняла край сукні… Так, хадзіць гэтая дзяўчына не зможа яшчэ з месяц… Але калекай не застанецца. Выдатна…
– Я дапамагу табе.
Бернацоні накінуў на дзяўчыну свой плашч і падхапіў яе на рукі. Ніхто не бачыў, як ён зайшоў у вежу.
Я неўразумела глядзела проста перад сабой, на сцяну, абклееную белымі ў тонкую брунатную палоску шпалерамі (каб гэта была мая кватэра, я паклеіла б проста белыя)… Заснула за пісьмовым сталом! Непрыстойна прыгожы эпізод для пісьменніцкай біяграфіі. Толькі я не прэтэндую на званне пісьменніка. Журналіст цягнецца да літаратуры, як архітэктар да выяўленчага мастацтва… Вечная няздзейсненасць ды незнішчальная вера, што табе дадзеныя крылы, толькі чамусьці не распростваюцца… Званок у дзверы, які мяне, відаць, і пабудзіў, не змаўкаў. Я пайшла адчыняць, кінуўшы па дарозе сярдзіты погляд на гравюру, якая спрыяла маім начным жахам.
Зірнула праз дзвярное вочка… На пляцоўцы стаяў Юрась.
За нейкі ашмётак хвілі я паспела пераканаць сябе, што выглядаю цалкам спакойна, прычасацца і спырснуцца рэшткамі французскай парфумы.
Юрась, у адрозненне ад мяне, не падумаў пра знешні выгляд. Твар змучаны, вочы пачырванелыя, у тым жа швэдары, у якім я бачыла яго на кірмашы. Такі… звычайны мужчына. І чым ён калісьці мяне прывабіў?
– Можна зайсці?
Я моўчкі адышлася ўглыб калідору. Юрась павольна ступіў цераз парог… І ў мяне з’явілася адчуванне, што аб нябачную ракавінку, у якую схавалася маё жыццё, стукнуў каменьчык. Я ледзь не закрычала: «Што табе тут трэба?»
Былы муж абвёў вачыма небагаты пакой, адрывістым жэстам прыгладзіў стрыжаныя, але ўсё гэтак жа непаслухмяныя валасы (ага, таксама бянтэжыцца!), яшчэ больш збянтэжыўся, калі заўважыў у куце скураныя пантофлі майго апошняга бойфрэнда, дакладней, чарговага няздзейсненага Вялікага Кахання.
– Прабач, што патурбаваў… Ды яшчэ так рана… Але ты ведаеш, што ўчора здарылася.
– Ты… пра смерць Аркадзя? Жах… А ад чаго ён памёр? Юрась пільна зірнуў на мяне.
– А табе хіба ніхто не сказаў?
– Не… Выглядаў здаровым. Можа, аварыя?
Мужчына, у якога ператварыўся мой колішні знаёмы юнак, адмоўна пакруціў галавой.
– Яго забілі.
– Што?!! – той Юрась мог падобным чы� СКАЧАТЬ