Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 15

СКАЧАТЬ у цмокава чорнае сэрца… Але і сам быў смяротна паранены. Так іх апусцілі ў Свіслач – і цмока, і рыцара ў крышталёвай труне. Мы ў дзяцінстве ўглядаліся ў тое месца, і, здаецца, бачылі – на дне, з твані ўздымаюцца цмокавы рэбры…

      – Вечна цмок ва ўсім вінаваты… – прабурчэў Беларэцкі.– Толькі аднойчы я чуў больш справядлівую выснову, лірнік спяваў на Ніжнім рынку: «Скуль узяўся той святы Юры ды забіў нявіннага цмока»…

      – А што здарылася з рыцаравай нявестай? – папыталася Дарота. Ной паціснуў плячыма.

      – Пра гэта гісторыя маўчыць. Або так і засталася нявестай, або выйшла замуж за іншага… Якія яшчэ варыянты?

      – Я ведаю гісторыю пра адну нявесту… Толькі не надта вясёлую, – прамовіла Зося.

      – Ну вось і раскажы! – ўзрадваўся Улад. – А то ўсе ўжо нешта распавялі, а вы, паненка, толькі з цмокам лашчыцеся.

      Зося раззлавана фыркнула, але расповед пачала.

      Гісторыя пра залатагорскую нявесту

      Аднойчы да маці прыйшла заказчыца. Здарылася гэта цёмным восеньскім вечарам, калі голае голле дрэў адчайна цягнецца да шыбаў, і апошнія мокрыя лісты, сарваныя ветрам, стукаюцца ў шкло, нібыта самагубцы. Заказчыца была сухой і паважнай немкай нявызначанага ўзросту, у пляскатым капелюшы с маленечкім вэлюмам, нечакана задзірыста адкінутым набок – відаць, вецер пастараўся. Немка агледзела нашу кватэру, якая служыла адначасна і майстэрняй, але немагчыма было анічога прачытаць на ейным трохі мужыкаватым твары: ці яна пагарджала нашай беднасцю, ці нічога асаблівага ў змушанай сціпласці кватэры не бачыла? Заказ быў нечаканы: вясельная сукенка! Не, не для яе самой – наведніца нават пакрывіла вусны ў іранічнай усмешцы, – а для дачкі яе гаспадароў, шаснаццацігадовай дзяўчыны. Вось і меркі ўсе ўжо знятыя – на аркушыку запісаныя…

      Маці мая разгубілася – дагэтуль ёй не даводзілася шыць вясельныя сукенкі. Процьма швачак, аднак, менавіта гэтым і займаюцца… Тым болей за грошы, якія госця прапанавала, можна было замовіць строй у самым шыкоўным атэлье на Губернатарскай!

      – Разумееце, фрау, мы не хацелі б звяртацца ў вядомае атэлье! – крыху няёмкім голасам адказала немка. – Нам патрэбна, каб убор быў пашыты за двое сутак, фасон, упрыгожванні – усё на вашае ўгледжанне. І… каб пра гэта вы асабліва нікому не распавядалі.

      Аванс быў літаральна ўсунуты ў матчыны рукі…

      – А дзе адбудзецца вянчанне? – паспела толькі спытацца матуля. Немка трохі прамарудзіла з адказам: – У касцёле на Залатой Горцы, фрау. Я прыйду па заказ у суботу раніцай.

      Ці трэба казаць, што маці паставілася да замовы з пэўнай насцярогай, і лічыла, што ўвязалася ў нейкі грэх, а я – наадварот – з захапленнем. Вядома, я ўсё ўявіла да драбніцаў. Верная прыслуга заказала вясельную сукенку для сваёй маладой гаспадыні, якая наважылася на забаронены бацькамі шлюб… Гэта будзе таемнае вянчанне. Жаніх, вядома, немаёмасны. Але страшэнна прыгожы, таленавіты і адважны. І сама паненка не менш прыгожая СКАЧАТЬ