Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 11

СКАЧАТЬ бале, то ў мніха, які ідзе за труной Афеліі, то ў воіна, які прыехаў з таямнічым Фартынбрасам… Адзін раз я нават быў самім гэтым Фартынбрасам, калі выканаўца ролі прыняў у антракце кактэйль, адным з састаўных якога была высокаякасная старадарожская самагонка. Вядома, я марыў пра славу… Ну не можа быць, каб ніхто не звярнуў увагу, як я раскаціста вымаўляю «р» у слове «пр-рашу» і горда закідваю галаву… І калі аднойчы мае марэнні спраўдзіліся, я нават не здзівіўся. Самавіты пан з чорнымі, завітымі ў колцы вусікамі, у такім элегантным шэрым касцюме ангельскага сукна, што, здавалася, сышоў з паштоўкі, пасля чарговага прадстаўлення перахапіў мяне за кулісамі з кампліментамі майму артыстычнаму тэмпераменту і тонкаму псіхалагічнаму малюнку ролі… Незнаёмец размаўляў па-руску з лёгкім акцэнтам. Чарнявы, тэмпераментны… Француз? Італьянец? Іспанец? Вядома, у душы я з усім, што прамаўляў мой гарачы прыхільнік, пагаджаўся, хаця дзесьці на ўскрайку свядомасці сядзеў, як ушчэнт збяднелы карчмар на ганку пустой карчмы, сумніў: ці праўда ў маім «пр-рашу…» вібрыравалі сусветныя эфіры? Але мы, нават пасталеўшы, ахвотней верым у прыемнае, чым ва ўласныя сумнівы.

      – Ці хочаце вы, малады чалавек, сыграць Гамлета?

      Ну хто б у сямнаццаць гадоў ад такога адмовіўся! Верагодней карасцелю адмовіцца ад яловых шышак, а гарадавому ад гербавай бляхі. Але далей пачалося дзіўнае. Мяне прасілі сыграць гэткі монаспектакль, прамовіць самыя знакамітыя маналогі дацкага прынца, і не дзе-небудзь у прыватным тэатрыку, перад клумбай-жонкай і прышчавымі пляменнікамі, а тут, на сцэне тэатра… Але – уночы. Памяшканне будзе дзеля гэтага выкупленае ў дырэкцыі. Публікі чакаецца не шмат, але самая што ні на ёсць выкшталцоная і дасведчаная. І за гэта – сто рублёў ганарару. Шалёныя грошы. Здаралася, увесь збор нашай трупы за вечар не дасягаў гэтае мяжы. Укладзеныя ў маю руку дваццаць пяць рублёў авансу падбадзёрвалі, просьба нікому не расказваць пра меркаваны начны спектакль выглядала адкрыта падазрона, быццам курыныя пер’і на пысе хатняй коткі. Вядома, усё тлумачылася маім талентам, ад якога знаўцы хочуць атрымаць асалоду без усялякіх перашкодаў.

      – Гэта ваш вялікі шанец, малады чалавек! – даверліва сакатаў вусаты пан. – Згаджайцеся! Запэўніваю, што ніякага злога замыслу тут няма, і ні ў якую ганебную справу вас не ўцягваюць. Ну, вы ж прыроджаны артыст!

      І сунуў мне яшчэ дзесяць рублёў.

      Я вярнуўся ў свой катух на Францысканскай. Мой таварыш валяўся на ложку п’яны і ціхі, як фаршыраваная рыбіна. Я хадзіў з кута ў кут, быццам навязаны баранчык, і мроіў, нібыта ў гарачцы. То закулісны пан бачыўся мне падступным Мефістофелем, то высакародным Гарунам-аль-Рашыдам… Нарэшце я схапіўся за томік Шэкспіра, як касцельная дэвотка за ружанцы, і паспрабаваў уявіць сябе Гамлетам… І – уяўленне зацягнулася да апоўначы… Цяпер мне проста невыносна карцела паказаць камусь дасведчанаму ўсе гэтыя аднойдзеныя позы СКАЧАТЬ