Название: Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1428-7
isbn:
– Цікава, гэта даволі распаўсюджаны ў свеце, так званы магістральны сюжэт. Нешта падобнае я чуў у Англіі, пра тры кароны, якія кароль саксаў загадаў закапаць на ўзбярэжжы краіны – нібыта ў якасці ахоўнага талісману ад нарманаў… Што, дарэчы, не перашкодзіла нарманам захапіць Англію і асіміляваць саксаў.
– Бацька казаў, што ў добрае надвор’е з мосту можна разгледзець, як у вадзе блішчыць карбункул… – задумліва прамовіла Дарота. – І калі-небудзь з’явіцца рыцар, які яго дастане і верне на абраз Маці Божае Менскай…
– Тады спадзе паводка, і сюды заявіцца камуністая навалач, – здзекліва прамовіў Улад.
– Чаму адразу «навалач»? Не трэба агулам абражаць людзей, якія змагаюцца за добрую ідэю, – ускінуўся Ной. – Ідэя рэвалюцыі справядлівая. Няўжо ты хацеў бы, каб тут раскашаваліся чарнасоценцы з нагайкамі? Проста кожная добрая ідэя, нібы карабель – ракавінамі, абрастае дурнямі, якія ўсё псуюць.
– Вось гэтыя дурні і выставяць нас на вуліцу… А мяне яшчэ і расстраляюць, як сына арыстакрата… – дадаў Улад.
Зося фыркнула:
– Таксама мне, вялікі арыстакрат твой бацька… Начальнік паштовага аддзялення, чыноўнік дзясятага класа… А што, палякі, якія за адно беларускае слова садзілі, або немцы, былі лепшыя за тых камуністаў? А можа, твае эсэры, з якімі быў звязаўся? Добра, бомбу кінуць ні ў кога не паспеў…
Пан Беларэцкі здзіўлена зірнуў на маладога чалавека.
– Вы былі эсэрам? Улад прыкусіў губу.
– У эсэраў свае вартасці… Прынамсі, усё сумленна – навалач мусіць адказваць за свае гнюснасці… А ў бальшавікоў я і сам паверыў быў – пакуль не разагналі наш з’езд.
Ной упарта патрос галавой.
– Вось пабачыш, усё наладзіцца! Прынамсі, не будзе такога, як было – калі я, габрэйскі хлопчык, каб паступіць у гімназію, мусіў вывучыць літаральна на памяць дзесяць падручнікаў, каб не даць сябе «зрэзаць»…
Улад сумна ўсміхнуўся.
– А помніш, як мяне выкладчык граматыкі лупіў лінейкай за тое, што я назваў сябе беларусам? А пасля, дома, яшчэ і бацька дадаў… А я проста ўбачыў выступленне трупы Буйніцкага, і зразумеў, што гэта – маё, мая мова, мой народ… Настаўнік у школе крычаў, што я мушу ганарыцца тым, што я – рускі. А бацька крычаў, што мы – палякі, народ слаўны і горды. А я паказваў яму нашу сямейную рэліквію – прывілей на маёнтак, падпісаны каралём Жыгімонтам Аўгустам, чытаў: «І датоле дзяржаці з ласкі гаспадарскай маець за ўласным вызнаннем»… і пытаўся: якая гэта мова? Польская? Руская? І сышоў з дому. Бо займеў тое, што даражэй за любое багацце – радзіму…
– Та-ак, не хутка яшчэ прагучыць адказ на словы Купалы «Ці доўга будзе нам заломам Варшава панская і царская Масква»… – прагаварыў Андрэй Беларэцкі.– Мы ўсе хутчэй жывем паводле слоў Гарэцкага: «Я ня ведаю, хто мне свой і хто чужы. Я дзяржуся дзікога неўтралітэту і ашукваю тых і гэтых і самога сябе… І адна палова яго, каторая СКАЧАТЬ