Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 6

СКАЧАТЬ з карбункулам… Але заўсёды былі і тыя, хто даражыў запаветамі продкаў і гатовы быў бараніць святое любой цаной. Таму неаднойчы нараніцу воды Свіслачы прыбівалі да берага мёртвае цела з рассечанай мечам галавой. І пачалі гаварыць, што млыны – месца небяспечнае, што там па начах жыве нячыстая сіла, і вадзянікі круцяць іх колы, не зважаючы на святыя малітвы. Але пра якія млыны так не гавораць? Прайшло дзвесце гадоў ад таго часу, калі княгіня Друцкая дастала з рызы святога абраза чатыры камяні. На адным з млыноў – ніхто не памятае, на якім – шчыраваў пабожны і ціхмяны млынар. Быў ён дужы, як усе млынары, бо лёс іхні – усё жыццё насіць цяжкія мяхі, і, нягледзячы на ціхі нораў, мог абараніць свой млын. І дачка ягоная была ціхмянай і пабожнаю… Мне вельмі хацелася б сказаць, што яна была прыгожай, але гэта не так. Яе вочы былі моцна скошаныя, і млынароўна, відаць жа, лічыла, што лёс яе прадвызначаны гэтак жа, як прадвызначаны ён у разбітага збанка… Хаця што такое жаночая прыгажосць? Вось камусьці з венцаносцаў імпануе тонкі стан, і няшчасныя дзяўчаткі ад маленства зацягваюцца ў гарсэты, аж ссоўваюцца рэбры, і ад немагчымасці напоўніцу ўздыхнуць прыгажуні штогадзіну трацяць прытомнасць… Тым самым пацверджваючы міф, якія яны слабенькія ды пяшчотныя, быццам крылцы матылька… А раней цягам стагоддзяў імітавалі цяжарнасць – бо камусьці з вяльможных паноў спадабалася менавіта гэта… Палюбоўніца французскага караля на шпацыры змацоўвае прычоску карункавай падвязкай ад панчохі – каралю падабаецца, і вось дамы, адна перад адной, грувасцяць сабе на галаву вежы з карункаў, дадаючы каркас з дроту, кветкі, птушкі… Прычоска – на паўгода, спаць на адмысловых падушках-зэдлічках, часалкі для галавы – ганяць «жыўнасць», не шкодзячы прычоску.

      Так што я не ведаю, ці была млынароўна сапраўды такой непрыгожай, як захавалася ў паданні.

      Млынар цяжка захварэў… Пасля таго, як вераб’інай ноччу пасядзеў на беразе, замест таго, каб хавацца ад навальніцы і залевы ля хатняга агменю. Такі ўжо быў звычай у млынара – па начах гуляць па беразе ракі. Перад смерцю ён сказаў дачцэ, якая ўчарнела ад гора: «Ты не застанешся адна. І справа мая не загіне. На трэці дзень пасля майго пахавання да цябе прыйдзе жаніх. Ён скажа: «Блаславі цябе маці Божая Менская»… Слухайся гэтага чалавека».

      І сталася так. Той, хто раптам пасватаўся да млынароўны, быў сапраўдны шляхціц, рыцар, які прайшоў не адну вайну, увесь у шнарах, як дзверы піўніцы… Шляхціц, які бярэ шлюб з простай ды яшчэ касавокай – гэта было нечуванае дзіва… Адны гаварылі, што жаніх – яго звалі Даніла – звар’яцеў. Нездарма перад гэтым у манастыр прасіўся. Рыцар – ды ў мніхі! Другія казалі, усё ад галечы. Не прывёз Даніла з вайны поўныя рукі сыгнетаў – адны толькі раны… Таму і ў манастыр прасіўся… Так млынароўна атрымала прыгожага і высакароднага мужа. Малілася на яго… Ветрыкам слалася пад ногі. Як быццам бы пакорлівасць можа спарадзіць каханне – яно ж, як іскры, высякаецца пры сутыкненне двух СКАЧАТЬ