Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка страница 9

СКАЧАТЬ ў ганаровую арэнду ковенскім тэрарыстам-пачаткоўцам. І хаця стары мафіёзі цяпер раскашаваў у лепшых гатэлях, бардэлях і рэстарацыях, незадаволенасць жыццём усё часцей давалася ў знакі.

      – Працуй пільна – і будзе табе Вільня! – задаволены вынікамі сустрэчы Халерас сеў за руль.

      – Страляй халерна – і будзе табе Палерма! – механічна перайначыў на свой капыл Карла Спагеці.

      Баявікі чакісцкай групоўкі “Халодная галава” вылупленымі вачыма праводзілі картэж нахабных лабусаў. Калі пра яго рух у бок Вільні нагадваў з цемры адно бразгат танка, таварыш Пранік нарэшце перастаў хаўкаць разяўленым ротам.

      – Таварыш камандзір, дазвольце звярнуцца? – нясмела нагадаў пра сваё існаванне Баян, – і хто такі той Папеж Рымскі? Колькі ў яго танкавых дывізій?

      – Адзін з галоўных ідэалагічных махляроў у свеце капіталу, – завучана адгукнуўся Пранік, – опіум, як той казаў.

      – Ясна. А хто мацнейшы за яго ў прадажным свеце капіталу?

      – Таварыш Сталін вучыць, пакуль што, да сусветнай рэвалюцыі – Дзядзька Сэм мацнейшы.

      – А калі б легат Дзядзькі Сэма з легатам таго Папы Рымскага барукацца пачалі, хто б з іх перамог? – цікаўна прыкінуў Баян.

      – Безумоўна, амерыканскі легат папскага.

      – Дарэчы, – Баян задуменна пачухаў патыліцу, – мне адзін палітвязень з КПЗБ, што сядзіць у Бярозы-Картузскай, сігналізаваў: у іх тамака аўтарытэтны чыкагскі злодзей-камінтэрнавец тэрмін адбывае. Джон Сміт-Весон. Ён жа – Хросны. З ім мы бы далі прачухацца таму папскаму легату. Загадаеце дзейнічаць, таварыш камандзір?

      – З канцлагера Бяроза-Картузская яшчэ ніхто не ўцякаў, – слушна нагадаў Пранік.

      – Для сапраўднага чакістага не бывае нічога немагчымага, – запэўніў Баян, – у таго палітвязня-капэзэбоўца ёсць на волі памагатыя з простых. Нейкія Стасік і Чэсік. Ён казаў, калі партыя загадае – сталёвыя драты перагрызуць, зямлю насамі ўзаруць, Нёман па дне пяройдуць.

      – Хлопцы хоць надзейныя? – па-чакісцку прымружыўся камандзір.

      – Сам іх на вочы не бачыў. Канспірацыя. Але, як той казаў, звяругі! Дык дзейнічаем?

      2

      – Ну што, таварыш Хросны Сміт-Весон – дзейнічаем, га? – хлопец з паблажлівым тварам вясковага капэзэбоўца таргануў за рукаво турэмнай робы немаладога хударлявага мужчыну.

      Хісткі агеньчык свечкі адбіўся ў васільковых, як неба над Мічыган-Возерам, вачах Хроснага.

      – Хіба ўсё гатова? – шнары і зморшчыны на разважлівым твары склаліся ў мазаіку зацікаўленасці.

      – Га? Зараз усё і пабачыце, і зразумееце, таварыш амерыканскі камінтэрнавец.

      – Колькі разоў табе казаць, гэта для Дэфензівы я камуняка, а насамрэч – нармальны тутэйшы буржуазны нацыяналіст.

      Капэзэбовец хітра прымружыўся і задзьмуў свечку.

      – Зразумеў. Канспірацыя, га?

      – Га-га, – СКАЧАТЬ