Название: Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6530-42-8
isbn:
Рэзнікаў-беларусаў, якіх Вялікая Дэпрэсія пазбавіла працы, зарганізаваў у крымінальны хаўрус Хросны. Рукі спрактыкаваных забойцаў яшчэ не адвыклі ад прафесійнага рыштунку. Мужчыны спрытна разбіралі зброю: нажы, швайкі, бензапілы, вілы і абрэзы. Былыя рэзнікі пасталі каля вокнаў, гатовыя бараніць свае гонар, годнасць і бізнес.
– Хросны, дзе твой машын-ган, што мудзілаў косіць? – блюзнер ляпнуў па шырокай сялянскай далоні аблупленай бейсбольнай бітай і красамоўна глянуў на змеявік.
– Не лезь паперад бацькі ў пекла, – Хросны па-гаспадарску падкруціў венціль гіганцкага самагоннага апарата з масянджовай шыльдачкай “General Electric” і бліснуў вачыма. – Хлопцы, будзьце пільнымі! За стрэлкай сачыце!
– А той троцкі караімчык, што паабяцаў нас з італьянцамі замірыць, значыцца, ён грошы ўзяў і ўсіх кінуў? – нагадаў блюзнер.
– Значыцца кінуў, сука, – Хросны выцягнуў з-пад палісандравага стала свой смяротны машын-ган – важкі кулямёт “Максім” без шчытка і колаў, загорнуты ў зашмальцаваны мотальскі кажушок.
Ён ускінуў яго, як цурбэлак, на плечы і няспешна падаўся металёвымі сходамі на дах. Падлетак ажно згінаўся пад цяжарам скрынак з набоямі і стужкамі, але не адставаў.
– Што ў кулямётны кажух заліваў? – не азіраючыся, спытаў Хросны. – Пярвак, як мінулым разам?
– Ваду з Мічыган-Возера, – запэўніў хлопчык.
Панарама індустрыяльнага Чыкага, што адкрылася з вышыні, уражвала. У вечаровае неба ўклейваліся белыя, шэрыя, чырвоныя і чорныя дымы. Над люднымі вуліцамі з грукатам несліся вагоны сабвэя. Хмарачосы, а іх тут было болей, чым званіц у Вільні, струнка цягнуліся да першых зор.
– А неба якое васільковае, амаль як у нас па-над Нёманам! – замілавана прамовіў Хросны, усталяваў кулямёт і скіраваў рулю на ніз.
Шыкоўныя, як лакіраваныя люксовыя труны, “Крайслеры” спрытна блакіравалі выезд з закінутых бойняў. Па двары рассыпаліся высокія смуглыя мужчыны, апранутыя ў доўгія шэрыя плашчы і модныя капелюшы “барсаліна”. Валасатыя рукі сіцылійскіх гангстэраў лашчылі машын-ганы сістэмы Томпсана.
Хросны крыху прыўзняўся над парапетам. Падлетак апярэдзіў пытанне:
– Карлу Спагеці шукаеце? Вунь гэты стары мафіёзі за апошнім “Крайслерам”.
І сапраўды, з-за лакіраванага крыла легкавіка выторквалася сівая галава сухенькага дзядка. Карла Спагеці сядзеў на кукішках і засяроджана ладзіў запал да гранаты. Яго шыкоўная “барсаліна” ляжала на капоце машыны. Сіцыліец апусціў гранату ў кішэню плашча, надзеў капялюш і склаў далоні рупарам:
– Presto… СКАЧАТЬ