Название: Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6530-42-8
isbn:
За прысадамі прагучала напружанае:
– Прыцэл на галаўную машыну жмудзілаў!
У начным паветры залунаў уяўны пах яшчэ не спаленага пораху. Мятлікі, што бязмэтна таўкліся ў святле фараў, падаліся баевікам душамі паплечнікаў палеглых у класава-бутлегерскіх войнах.
– Таварыш Пранікас, ці хочуць рускія вайны? – з нечаканым міралюбствам пасміхнуўся Халерас. – Па вялікім рахунку мы робім адну і тую ж справу, хаця і кожны на сваю карысць. Але ж мусім дзейнічаць у тутэйшых неспрыяльных варунках…
Камандзір чакістаў маўчаў, бо не разумеў яшчэ, пра якія-такія “варункі” пляце ідэалагічны вораг.
– … тутэйшы люд – пераважна католікі, – працягваў Халерас, – як пан ксёндз мужыку скажа, так той і зробіць. А ксёндз скажа мужыку тое, што загадае біскуп, біскупу – кардыналас, кардыналу – Папеж. Папежу…
– …таварыш Сталін, – механічна ляпнуў палітычна падкаваны Пранік.
– Папеж адно Пану Богу падпарадкоўваецца, – сувора нагадаў Халерас.
– Дык Бога ж няма! – пераканана прамовіў чакісты і блазнавата пасміхнуўся. – Гэта нават папы ведаюць.
– Але ж Папеж Рымскі ёсць, – жорстка абрэзаў Халерас, – і ён прыслаў нам свайго легата.
Пакуль таварыш чакіст асэнсоўваў слова “легат”, двое жмудзіласаў выцянулі з задняга сядзення “Мерседэса” дробнага сухенькага дзядка, сівую галаву каторага пакрываў недарэчна модны капялюш “барсаліна”.
– Porka Madonna! – незадаволена прабурчэў дзядок у твар разгубленаму чакістаму.
– Легат моліцца… – паважным шэптам пракаментаваў Халерас.
– За каго? – ціха, бо прасякнуўся ўрачыстасццю моманту, спытаў Пранік.
– За ўсіх людзей добрай волі, – пранікнёна азваўся лідэр “Лабусаў”, – а значыць, – ён важка ўзняў палец, – і за таварыша Сталіна.
Пранік страсянуў галавой, каб сагнаць рэлігійнае ачмурэнне:
– Папоўскае цемрашальства! – ён цвыркнуў слінай на брук, – якое дачыненне мае гэты стары жмудзілас да нашых новых канфліктаў? З-пад якога ковенскага плоту вы яго выцягнулі? – сказаў ён не вельмі ўпэўнена, бо шляхотная “барсаліна” відавочна сведчыла пра іншае.
– Piano, signior Pranik, – як сухое лісце зашалясцелі італьянскія словы, – Koza Nostra! Sicilia, Palermo…
Стары звонка пстрыкнуў скручанымі поліартрытам пальцамі і скасавурыўся на галоўнага жмудзіна. Халерас схіліўся да вуха старога і прашаптаў:
– Гэты фацат з савецкіх копаў.
Бяскроўныя вусны сіцылійскага мафіёзі расплыліся ў хіжай усмешцы. Ён адразу ж прыгадаў патрэбнае слова, пачутае ў мінулым жыцці на даху чыкагскай бойні, і нахабна тыцнуў пальцам у Пранікавы грудзі:
– Мудзіла!
– Ты шалёны, стары! Хто цябе дзе хаваў? – імгненна СКАЧАТЬ