Название: Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6530-42-8
isbn:
– Ну што, скаштаваў залупы? – дурнавата рагатнуў блюзнер.
З глыбіні стадолы пагрозліва зараўла бензапіла. І тут Хросны нарэшце прыціснуў гашэтку. “Максім” ажно затанчыў на даху.
– Во скача! – у захапленні прамовіў падлетак. – Як тая Лявоніха на вяселлі!
Трое гангстэраў адразу скурчыліся на пыльным бруку. Астатнія баязліва пахаваліся. Кулямёт па-сялянску разважліва змоўк.
– Хросны, стрэлка манометра ўжо дзесятку перайшла! – голас нябачнага бутлегера звонка парушыў злавесную цішу.
Кулямётчык не паспеў адказаць. З-за суседняга дома вылецелі тры паліцэйскія “форды” і даўжэзны “Пакард” з зоркай шэрыфа на дзвёрцы. Завішчэлі на віражы тармазы, рэхам адбіліся ад сценаў каманды. За колькі секундаў бойні аказаліся бязлітасна блакіраваныя чыкагскімі копамі. Паліцэйскія машыны імгненна ашчэрыліся рулямі вінчэстараў і кольтаў.
– How do you do, mister Spagacci?.. – прывітаўся ў бляшаны рупар шэрыф.
– Fine. Thanks, signіor Smith-Vesson! Sempre vivace! – пасміхнуўся Карла і толькі пасля гэтага рэзануў па “Пакарду” з машын-гана. Лабавое шкло вадаспадам правалілася ў салон. Перадсмяротны енк пацвердзіў, што гэтым разам мафіёзі не змарнаваў набоі.
Рулі паліцэйскай зброі выплюнулі агонь. Колькі сіцылійскіх гангстэраў у адначассе выправіліся хто ў чысцец, а хто і адразу ў пекла. Заціснутаму паміж бойнямі і паліцыяй старому Карла Спагеці не засталося аніякіх шанцаў на паратунак.
І тут здарылася тое, чаго не чакалі ані чыкагскія копы, ані сіцылійскія мафіёзі. Хросны прыўзняў рулю кулямёта і кароткімі ашчаднымі чэргамі стаў садзіць па паліцэйскіх легкавіках. Копы разгубіліся: мафіёзная салідарнасць невядомага кулямётчыка на даху цалкам змяшала іх планы. Карыстаючыся момантам, Карла Спагеці і ацалелыя сіцылійцы кінуліся ў цемру дзвярнога праёму. Зброя беларускіх бутлегераў талерантна змоўкла.
Праз колькі хвілін сівая галава Карла Спагеці ўжо вытаркнулася з люку.
– Mama miо, Santa Lucia! – аўтарытэтны сіцыліец беспамылкова пазнаў клятага ворага, павагаўся, але ўсё ж паціснуў Хроснаму руку.
Лідэры мафіёзных кланаў хутка паразумеліся пры дапамозе мімікі, жэстаў і ангельска-італьяна-беларускай трасянкі. Агульны вораг здольны ствараць і не такія дзіўныя хаўрусы.
Тым часам копы апрытомнелі і пайшлі ў наступ. Зноў загрукатаў на даху кулямёт, заляскалі стрэлы. На бруку аганізавалі смяротна параненыя, падалі забітыя, гарачая кроў лілася ў каналізацыйныя краты. Сонца канчаткова схавалася за скрай хмарачоса.
Карла з асалодай страляў са свайго “Томпсана” па сілуэтах у ненавісных чорных мундзірах, спяваючы сіцылійскую народную песню “О, mama mia! О, Koza Nostra!..”
Але неўзабаве хаўруснікаў напаткала прыкрая неспадзяванка: у абодвух машын-ганах скончыліся набоі. Цяпер беларусы і італьянцы адстрэльваліся толькі з вокнаў. Ацалелыя копы ўсё смялей падбіраліся да старых бойняў.
– Хросны! – даляцела з люку. – СКАЧАТЬ