Название: Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6530-42-8
isbn:
Бакавое шкло “Пакарда” няспешна спаўзло ў нутро пукатай лакіраванай дзвёркі. З глыбіні шыкоўнага салона пачулася:
– Таварыш Баян, на цябе ўскладзена аператыўная адказнасць за поспех усёй акцыі. Глядзі мне!
Волат наблізіўся да лімузіна і схіліўся да дзвёркі. За рулём “Пакарда” раскашаваў сухотны прыгажун-чакіст з вытанчаным тварам садыста і гіпнатычным позіркам кобры.
– Не пераймайцеся, таварыш Пранік, – няўсмешліва супакоіў той, каго назвалі таварышам Баянам. – Гэтыя бандыты з тэрарыстычнай групоўкі “Лабусы” – праўдзівыя жмудзіласы! Ухойдаем іх на горкі яблык!
Тым часам іншыя таварышы чакісты таропка займалі пазіцыі за прысадамі абапал гасцінца. Заклацалі затворы, бразнула аб камень жалеза.
– Іхні галоўны, гэты Шалёнас Халерас, абяцаў найсучасны жмудзінскі танк падагнаць, – асцярожна прагучала з цемры.
– Ды хто яны такія – гэтыя жмудзіласы на нашай спрадвечна савецкай зямлі, часова занятай белапольскімі акупантамі?! – падбадзёрыў таварыш Баян, – таварышы, будзьце пільнымі! Сусветная буржуазія не спіць у шапку!
Як толькі поўня зноў паказалася з-за кудзераў нізкіх хмараў, з боку Вільні намалявалася калона канкурэнтаў, тых самых “Лабусаў”. За лабавым шклом галаўнога “Мерседэса”, прабітым бязлітасным святлом чакісцкіх фараў, бялеў выцягнуты, што той цэпелін, твар тыповага жмудзіласа. Леваруч ад легкавіка натужна стракатала матацыклетка “BMW”, з люлькі якой тырчэла хіжая руля нямецкага кулямёта. Следам каціліся тры чорныя блізняты “Опелі”. Замыкаў калону старажытны танк “Рэно” – лаплены-пералаплены ветэран Імперыялістычнай вайны. Агрэсіўны ляск тракаў па старасвецкім бруку зняважыў пранікнёную паэзію пяшчотнай беларускай ночы.
Машыны баявікоў-жмудзінаў заехалі на пагорак і знерухомелі. Матацыклетка з люлькай дала нырца ў кювет і схавалася ў хмызах. Старажытны танк стомлена спыніўся, як бронецягнік на запасным шляху, і нахабна прынюхаўся кулямётнымі рулямі да брукаванкі.
З-за руля “Мерседэса” выбраўся цэпелінападобны фацат – лідэр жмудзінскай партызанска-тэрарыстычнай групоўкі “Лабусы”, той самы Шалёнас Халерас. Ён вітальна ўскінуў руку і нетаропка рушыў да чакісцкага “Пакарда”. Таварыш Пранік годна падаўся насустрач класаваму ворагу.
– Пралетары ўсіх краінас злучайцеся! – павітаўся Шалёнас, змушаны сітуацыяй і нормамі дыпламатыі.
– Ад мора да мора, – у адпаведнасці з пратаколам пацвердзіў таварыш Пранік і нервова таргануў пашчэнкай.
Пасля абавязковага двубою позіркамі, пагрозлівага скрыгатання зубамі і рыпення партупеямі ідэалагічныя ворагі змушана паціснулі адзін адному рукі. Калі прывітальны рытуал быў вычарпаны дарэшты, таварыш Пранік і Шалёнас Халерас перайшлі непасрэдна да справы.
Нагода СКАЧАТЬ