Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка страница 13

СКАЧАТЬ курвы і здрыгануўся. Шкляное зеленкаватае вока гулка праценькала па лакіраваным капоце і скацілася ў траву.

      Кіроўца баязліва падняў лабавое шкло. Яго дрыготкія пальцы кранулі бурштынавую пасму.

      – Давай яе сюды, – прагучала каманда.

      Агледзеўшы расколатую галаву, таварыш Баян каротка і нервова рагатнуў:

      – Твая праўда. З гарадзенскай Раскошы дзеўка. Яшчэ ўчора ў вітрыне французскай крамы стаяла. Манекен.

      – Курва парцалянавая, – пагадзіўся кіроўца, – прыехалі…

      Старэйшы чакісты абышоў машыну і прысвіснуў.

      – Згубілі мы з табой класавае чуццё – за буржуазнымі майткамі ды белапольскімі цыцкамі варожую правакацыю не згледзелі. Чорта лысага мы адсюль без дапамогі выберымося. А праз гадзіну Сміта-Весона трэба падабраць. Давядзецца таварышу Праніку сігналізаваць.

      Кіроўца падняў сядзенне, выставіў на капот грувасткую рацыю з доўгай антэнай-чарацінай.

      – “Халодная галава”, “Халодная галава”… – шэптам выклікаў камандзіра Баян, – я “Доўгія рукі”…

      Раптам скрозь хрубаст радыёперашкодаў прабіўся здзеклівы голас Шалёнаса Халераса:

      – Галава… галава… чэляс табе ў глоткас, каб галава не хісталася. Ну як, упадабалі французскую Альжбету – вясёлую кабету? Таварышу Праніку нашае жмудзінскае прывітанне!

      4

      Халодны туман слаўся па-над самымі балотнымі хмызамі. Чорныя вокны вады дрыготка адбівалі размытыя абрысы чаратоў. Недзе ў непраходнай пушчы злавесна закугукаў пугач, і галодны воўк азваўся працяглым жудасным скавытаннем.

      Хросны скакаў з купіны на купіну на злом галавы. Скрозь шоргат чаратоў яму ў спіну неслася злоснае бабровае рохканне. Чалавеку, які пражыў, бадай, палову свайго ліхтужнага жыцця ў каменных джунглях, нялёгка было спаборнічаць у спрытнасці са спракаветнымі насельнікамі беларускіх балот. Дый хто мог даць рады ўцекачу?

      Хроснага нарэшце спыніла рака. Былы вязень у роспачы азірнуўся – галодныя грызуны бязлітасна падступаліся.

      – Стасік, Чэсік… – лагодна прамовіў Хросны. – Адчапіцеся! Хрыстом-Богам прашу!

      Нажаль, добрае слова не дапамагло. Галодныя бабровыя вочкі не пакідалі надзеі на паразуменне. Шырокія, як секачы, зубы, хіжа ляскалі ў цемры. Мокрыя хвасты нервова мянцілі па траве.

      – Рох-рох! – ашчэрыўся Чэсік і агрэсіўна пасунуўся наперад.

      Былы вязень ніколі не спадзяваўся на цуды, ні ў каго не прасіў літасці: ані ў копаў-жандараў, ані ў прыроды. Махорка з разарванага зубамі кісета паляцела ў вусатыя бабровыя пысы. Стасік з Чэсікам адразу заенчылі і зацерлі лапкамі зацярушаныя вочкі.

      – Бывайце здаровы, жывіце багата, – прымірэнча развітаўся з імі ўцякач і няспешна падаўся да крывога бервяна-кладкі, што рэльефна чарнела ніжэй па рачной плыні.

      Тайнік з гумовым мехам Хросны адшукаў адразу. Някідкі, але шляхетны СКАЧАТЬ