Название: Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6530-42-8
isbn:
– Нават пасля адбою свайго Шапэна грае. Кат! – маладзён звузіў вочы. – Нічога, мы з ім яшчэ сустрэнемся на барыкадах!
Нябачны кажан са свістам успароў крыламі павертра над галовамі вязняў. У гадавальніку забрахалі сабакі, і лагодныя гукі накцюрна сцішыліся. – А ты казаў, усё гатова, – расчаравана нагадаў Хросны, аглядаючы непахісныя слупы. – Як дзейнічаць збіраешся?
Капэзэбовец хітравата пасміхнуўся і выцягнуў з кішэні жалейку-самаробку.
– Эх, скручу я дудку! Такое зайграю! – прамовіў ён і ціха-ціха зайграў.
Песня жальбы паплыла над тужлівым беларускім краявідам, бязлітасна перакрэсленым калючым дротам. Ноч нечакана адгукнулася далёкім шчаслівым рохканнем. – Стасік, Чэсік! Га?! – узрадваўся заходнекамуністы маладзён.
– Рох-рох, плюх-плюх, – азывалася начное балота.
– А хто там ідзе? – насцярожыўся Хросны.
– Нашыя хлопцы ўжо блізка, – вочы маладога камуніста заззялі падзабытым сялянкім шчасцем.
– Чаму яны рохкаюць?
Малады вязень змоўніцкі прыклаў палец да вуснаў.
З чаратоў, што хісталіся адразу за калючым дротам, выткнуліся дзве вусатыя морды і цікаўна забліскалі дробнымі, што пацеркі, вачанятамі. Насы прагна ўцягвалі паветра, маленькія лапкі нецярпліва абмацвалі траву, нібыта нечага шукалі і не знаходзілі.
– Хлопцы з суседняга барака цэлы тыдзень ані хлеба, ані солі не елі. Для вас стараліся, – пафасна пахваліўся маладзён.
– А гэтыя “рох-рох, плюх-плюх” жэрлі? – недаверліва прымружыў вока беларускі мафіёзі.
– Па начах цэлы тыдзень ім салоны хлеб за драты кідаў, да жалейкі прывучыў. І што цяпер будзе, самі пабачыце. Га?
А ў прывітальным рохканні ўжо прабіваліся ноткі лёгкага расчаравання і нават незадаволенасці.
Капэзэбовец выцягнуў з кішэні загорнутую ў анучку лусту турэмнага хлеба, шчодра пасыпаў яе буйной соллю і кінуў пачастунак на кантрольна-следавую паласу, але гэтым разам не за межы канцлагера, а акурат перад слупамі з нацягнутым дротам. Яго галодныя вочы зайздросна лыпнулі.
Бабры з бліжэйшай рэчкі, ужо тыдзень як прыкормленыя камуністым, звыкла кінуліся да жаданага, але пакуль недасяжнага пачастунку.
Стасік першым тыцнуўся вусатай пысай у калючы дрот і злосна загырчэў. А вось разумнейшы Чэсік адразу сцяміў, як можна дабрацца да салонага хлеба за непраходным бар’ерам. Дробныя, як у дзіцёнка, лапкі абхапілі дубовы слуп. З-пад шырокіх здароўчых зубоў пасыпалася-паляцела пілавінне і трэскі. Неўзабаве слуп нахіліўся, і нацягнутыя драты зазвінелі. Праз колькі хвілін поруч з Чэсікам шчыраваў Стасік. Суседні слуп ён схрумкаў, як тая амерыканская бензапіла. Слупы валіліся адзін за адным, нібы даміношныя косткі, і цягнулі-абрывалі сталёвы дрот.
Галодныя СКАЧАТЬ