Название: Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6530-42-8
isbn:
– Не, хлопча, я лепш тут застануся, сярод сваіх. Тут чыста, цёпла і не страляюць, як у іншых месцах. За калючым дротам выспа стабільнасці і спакою. Мяне паважаюць, у мяне абутак і вопратка па сезоне, гарантаваная ежа тры разы на дзень і ніякага беспрацоў’я. Наш канцлагер – адзінае месца ў свеце, дзе нават прыхадні не сумняваюцца, што ты праўдзівы беларус.
– Усё слушна… Толькі б не было вайны, таварыш Хросны! Мне за кратамі таксама тое-сёе падабаецца. Але ж трэба некаму і там за духоўнасць, за народнае шчасце змагацца! – разгубіўся камуністы. – Калі не вы, дык хто? Га?
– Там, – Хросны паказаў на начную беларускую дрыгву, – барацьбітоў са змагарамі ніколі не бракавала. А дзе плён? Дзе шчаслівае, заможнае жыццё?
– Ад вас плён будзе, так і вашыя таварышы казалі, з гэтага, як яго там … з Чэ-Ка. Га?
– З Чыкага? – знерухомеў Хросны. – Чаму ж ты раней не казаў, што гэта янкі мне ўцёкі зарганізавалі?
– Мо і янкі. Не ведаю. Але яны хлопцы чэ-ка-скія, дакладна. Я ж ад пачатку казаў, – канчаткова сумеўся маладзён, – вас будзе чакаць вялікі амерыканскі самохуд… Сухая яблыня дзічка… На шашы… Дык што ім цяпер сказаць, га?
– Не пераймайся. Сам скажу.
Хросны сунуў у кішэню кісет, раскінуў рукі крыжом і пайшоў па хісткім брусе да шчарбатага кляштарнага мура. Перш чым скочыць, ён азірнуўся:
– Цябе як клічуць?
– З-за жалейкі Пеюном празвалі, – разгубіўся маладзён і войкнуў.
3
– Ой, бярозы ды сосны… – размілавана роў кіроўца ў чакісцкай скуранцы і круціў руль шляхотнага “Пакарда”.
– … партызанскія сёстры… – згодна падхапіў таварыш Баян і нервова глянуў на гадзіннік. – Праз тры гадзіны мусім быць пад Картуз-Бярозай. Цісні на акселератар! За сіняватым куленепрабівальным шклом амерыканскага лімузіна шпарка беглі балоты, лясы, сенажаці ды іншыя някідкія адметнасці класічнага тутэйшага краявіду.
Бралася на вечар. Па шашы нетаропка каціліся палягчэлыя сялянскія вазы. Гаспадары, што ўдала распрадалі на Гарадзенскім кірмашы сала, яйкі і млека, адзначалі свае бізнесовыя поспехі дарагой “вудкай крамнай ”.
– Счакай, не апярэджвай, – загадаў кіроўцу Баян і апусціў шкло дзвёркі. “Пакард” паволі сунуўся каля самага воза. Конь палахліва скасавурыўся на нікеляваны радыятар з крылатай срэбнай скульптуркай.
– Дзень добры, таварышы сяляне! – прывітаўся чакісты.
Гаспадар павагаўся, збянтэжаны словам “таварышы”, што прагучала з лімузіна, і на ўсялякі выпадак зняў шапку.
– І вам дзень добры, паночкі, – вясковец заціснуў паміж каленяў малую пляшачку, на донцы якой яшчэ боўталася крыху “вудкі”.
– Дорага ж каштуе. Не шкада грошай, крывавым мазалём заробленых? – падначыў Баян.
– Дык нагода ж ёсць, – селянін выцягнуў з-за халявы колькі златовак, – са швагерам пяцёх парсюкоў прадалі! – А што СКАЧАТЬ