Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка страница 12

СКАЧАТЬ я нават пачаставаць іх не паспеў!

      – Таварыш Баян! Знаходзячыся на тэрыторыі, часова кантраляванай класавым ворагам, ты злосна парушыў канспірацыю, – сувора нагадаў кіроўца ў скуранцы, – таварыш Пранік такога ніколі не даруе. Да цябе я гэткага ж балбатуна вазіў. І ведаеш, куды яго язык завёў? У Курапаты!

      У салоне запанавала маўчанне, было толькі чуваць, як роўна гудзе магутны васьміцыліндровы рухавік – жарэ паліва і кіламетры, бы тая свіння памыі. Мільгацелі бярозы ды сосны. У даліне, залітай фіялетавым паўзмрокам, шапталіся явар з калінай. Стракацелі вузкія сялянскія надзелы – палосы. Абапал дарогі крыжамі-волатамі чарнелі тэлеграфныя слупы.

      Пагоркі незаўважна змяніліся роўнай, як патэльня, зямлёй. Стомлены дарогай кіроўца паціху дзёўб носам.

      – Які прывабны краявід! Якая паша! Якое поле! Ну проста цуд прыроды! – пранікнёна пракаментаваў Баян. – Тут табе не Гарадзеншчына. Стратэгічная роўнядзь ад краю да краю. Танкавая калона па ёй, нібы, на парадзе пойдзе. Шчаслівыя дзяўчаты ў вышыванках нашых вызваленцаў вітаць выйдуць, непераможных і легендарных. Вось толькі мост наперадзе, яго пілсудчыкі напэўна замініруюць. Варта загадзя парашутны дэсант скінуць.

      – Ага… – толькі і азываўся сонны кіроўца, ды далей дзёўб носам.

      Насып набіраў вышыню, за шклом пабеглі парэнчы маста.

      – Глянь, дзеўкі! – шчасліва выгукнуў Баян.

      – Ага… – прагучала з ранейшай санлівасцю.

      – У рэчцы плёхаюцца, што тыя бабрыхі!

      – Ну і хай сабе. – Голыя! – працягваў спакушаць старэйшы чакісты.

      Кіроўца нарэшце зірнуў на раку млява і абыякава, нават галавы не павярнуў:

      – Хіба ж то дзеўкі? Простыя сялянкі! Вось на гарадзенскай Раскошы – сапраўдныя дзеўкі стаяць! Майткі карункавыя. Панчохі ядвабныя. Вусны падведзеныя. А водар які ад іх сыходзіць! Не прамінуць. Мяне на Раскошу штовечар як магнэзам цягне. Каб не прапанаваў ты таварышу Праніку гэтага амерыканскага Хроснага, адцягнуўся бы я напоўніцу. У “Kajakowym klubie” сёння танцы. А пасля танцаў у кожнага шляхотнага фацата на кожным калене сядзіць па вясёлай кабеце.

      “Пакард” мінуў мост. Сінія прыцемкі канчаткова апанавалі шашой. Запалалі фары, і ў конусах жоўтага святла мільгануў кіламетровы слупок. Баян зашамацеў картай-двухвярстоўкай. Падобны да сардэлькі палец упэўнена сунуўся па лініі дарогі, што ўпіналася ў грунтоўку.

      – Праз тры кіламетры – канец шашы. Там збочваем направа, – старэйшы чакісты тыцнуў у скрыжаванне, падобнае да літары “Т”.

      Кіроўца падбадзёрыўся: – Картуз-Бяроза зусім блізка?

      – … яшчэ адзін праехалі, – Баян адзначыў позіркам кіламетровы слупок і, каб не памыліцца, загнуў палец, – …і яшчэ кіламетр, – другі палец прыціснуўся да далоні.

      У святле фар насустрач нікеляванаму капоту бег па ўзбочыне трэці павапнавы слупок. Але ані Баян, ані кіроўца на яго не глядзелі, як не заўважылі і знак, што папярэджваў: шаша тут упінаецца ў гравейку, і трэба збочваць або СКАЧАТЬ