Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка страница 1

СКАЧАТЬ strong>Іван (Янка) Брыль – каваль-асілак, местачковы баксёр, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;

      Янкель (Янка) Фінбергскрыпач, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;

      Аянька (Янка) Кільмандовічліцвінскі татарын, харунжы Гарадзенскага Уланскага палка, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;

      Ісабэль Карвальес – артыстка бадзяжнай цыркавой трупы, паглынальніца шваек, сяброўка Янкі Лабановіча, беларуская буржуазная нацыяналістка;

      Хроснылідэр беларускай мафіёзнай групоўкі “Тутэйшыя” ў Чыкага, беларускі буржуазны нацыяналіст і дасведчаны гангстэр;

      Карла Спагеці – легат італьянскай мафіёзнай групоўкі “Сіцылійская вячэра” ў Крэсах Усходніх Рэчы Паспалітай, вельмі аўтарытэтны крымінальнік;

      Эмілія Вастрабрамская – інтэлігентка-адраджэнка;

      Віктар Янукевічвораг-жандар з аховы канцлагера Бяроза-Картузская, амаральны мудзіла;

      Таварыш Праніккамандзір падпольнай чакісцкай групоўкі тэрарыстаў “Халодная галава”, мудзіла;

      Шалёнас Халерасліетувас шавіністас, лідэр канкурэнтнай тэрарыстычнай групоўкі “Лабусы”, жмудзілас;

      Таварыш Баян — актыўны сябра чакісцкай тэрарыстычнай групоўкі “Халодная галава”, мудзіла;

      Кіроўца браніраванага “Пакарда” – ягоны сябра і паплечнік, такі ж мудзіла;

      Геносэ Юзік — вусаты дзядзька на ровары;

      Таварыш Адзік — другі вусаты дзядзька на ровары;

      Дзядзька Сэм — акула Уол-стрыта;

      Навум Фабрыкант – бізнесовец;

      Моўша і Гіршавучні Навума Фабрыканта;

      Маленькі Сруль (Ісраэль) – пляменнік і вучань Навума Фабрыканта;

      Мікола Хапернікадстаўны генерал Дэфензівы, астраном-аматар, прыхаваны парнаграфіст;

      Соф’я Уласеўна Мурашова – руская графіня, удава генерал-губернатара;

      Беларусачкадзяўчынка ў васільковым вяночку;

      Манамах – маскальскі папуга;

      Стасік і Чэсік – тутэйшыя бабры;

      Пралог

      1

      Дупа яе была вабная. Янка Лабановіч зірнуў на яе і зразумеў: гэта лёс.

      Бездакорныя клубы дрыготка адгукаліся на кожны рух. Тонкая вертыкальная лінія нябачным люстэркам падзяляла клубы на сіметрычныя паловы-адбіткі. Ядвабная чорная радзімка, што амаль схавалася між імі, замілоўвала позірк і п’яніла розум.

      Але самым цудоўным быў колер клубоў – шляхетна-шакаладны, рыхтык, ранішняя кава ў філіжанцы пана пробашча.

      Маладзён ніколі раней не сузіраў падобнай прыгажосці. Колькі хвілін ён паміраў у шчасці, а калі пераканаўся, што перад ім не мроя, вымавіў зачаравана і ўрачыста:

      – Дупа…

      – Як бульба, што ў нас у Яблонаўшчыне пражаць, – пачулася згоднае каля самага вуха. І тут да назіральніка дайшло: на жаль, не толькі ён цешыў вока цудам нетутэйшай прыроды. Яшчэ трое маладзёнаў уважліва ўглядаліся ў бездакорныя формы.

      Сябры, як заўжды, былі поруч. Але ж гэтым разам – абсалютна недарэчна.

      Аянька Кільмандовіч забыўся на ўлюбёную шаблю, што пагойдвалася на залачонай падвязцы і аберуч учапіўся ў конскую грыву. Янкель Фінберг апусціў скрыпачку і задумліва пачухаў смыком за вухам. А Ванька Брыль нават не заўважыў, як пераламіўся цвік у яго дужых пальцах.

      – Як той пробашч казаў, Фата-Маргана, – размілавана прамовіў Янка і змоўк.

      Рыпнулі дзверы. У пакой шпарка ўвайшла мнішка-кармелітка і недарэчнай заслонай паўстала паміж цікаўнымі маладзёнамі і шакаладнай дупай:

      – Панна магла б і сама надзець майткі, ужо дарослая.

      Бялюткія, як калядны снег, майткі слізганулі па шчыгрынавых сцёгнах маленькай мулаткі. Сукенка схавала гладкія калені. Кармелітка падхапіла эмаліраваны гаршчок з надпісам “Szkoła Podstawowa”.

      – Пакуль мяне не будзе, паўтарыце вершык, – з гэтымі словамі яна падалася на калідор.

      – Chto ty jesteś? – паслухмяна запытаўся Лабановіч.

      – Polak mały! – імгненна адказала цемнаскурая панначка.

      – Jaki znak twój? – зацікавіўся Кільмандовіч і памкнуўся зазірнуць пад кароткую СКАЧАТЬ