Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 41

СКАЧАТЬ калі высыпаў крышкі на падваконьнік кухні, да ценкага камертона ў музычнай школе ды перазвону званоў са Сьвята-Духава, Катэдры, Петрапаўлаўскага ды Магдалены, ад якіх зусім па-рознаму бзыкалі шыбы – у кватэры на Старажоўцы, у вокнах ліцэю на Пляцы Волі, у класах Кансерваторыі праз сквер.

      Божа, я веру, што Ты – найвялікшы Дырыжор, і жыцьцё ёсьць Тваёй сімфоніяй, вечнай, непаўторнай, касьмічнай; д’ябал здольны адно на тое, каб кашляць, шаркаць, Табе перашкаджаць – а мы, слухачы, вольныя заткнуць вушы, ці пагойдваць мыском пантофлі ў тахт, ці проста аддавацца плыні мелодыі… І, разумееш, той самы момант, калі нам раптам робіцца ясна, што мы толькі слухачы, калі нас сагравае ўдзячнасьць, што мы апынуліся менавіта тут і цяпер, калі мы адкрываем рот, каб падпяяць ціхенька, альбо зводзім далоні для воплескаў – дык вось, у гэты момант насамрэч ня мы пляскаем Богу, а на нябёсах грымяць хоры і ладзяць авацыю, і крычаць адно аднаму: і гэтае сэрца з намі!..

      Асабліва трымцела сэрца ад гармоніі вячэрні – калі адымаеш цёплае цела кларнету ад балючых вуснаў, і першы ўдар звону са званьніцы на другім беразе Пляцу Волі – безь пяці шэсьць! – зьбівае табе дыханьне й перакоўвае дзень у вечар, і раптам усплывае зь Нямігі, адбіваецца ад сьценаў, рассыпаецца і напаўняе чашу плошчы хмельным, як прычасьце, залацістым сьвятам родны Петрапалыч.

      Апошнім часам ён усё часьцей чуў шоргат і сіпеньне. Штосьці вусьцішнае. Глухое падземнае рэха, глыбокае вуркатаньне, трубу першага анёла, водгалас рыку, ад якога сьвет імгненна старэў і рабіўся попельна-серабрыстым. У пранозным скрогаце шахты ліфта ў Веранікі на Слабадской; у вентыляцыях ваннай і прыбіральні, дзе перадсьмяротна выдыхае вецер, пакуль ты сьцінаеш уласнае ненавіснае цела; у самотным і дзікім п’яным крыку ў двары апоўначы; або, наймацней, ува ўчорашнім пачварным рыгу над бліскучай, вогненнай чашай з крывёю і хлебам… І нямее душа, і жахаецца, што таемны падземны ход вядзе зь ягонага вуха проста ў ашчэраную пашчу пекла.

      Госпадзе, што ж гэта за Новы год… Канец сьвета. Заўчора выперлі з Кансерваторыі – за сістэматычную непасьпяховасьць ды ўдзел у анархісцкіх акцыях. Ты разьдзяўбай з кучаравымі льнянымі валасамі, унікальным музычным слыхам, небясьпечны для грамадства, і цяпер маеш даведку. Канчаткова рухнула персьпектыва дудзець у срэбную дудку ўсё жыцьцё, пакуль не дасі дуба. Учора палез на ліхтар на Плошчы евангелізаваць п’яное быдла, за што дабрэнна адгроб, уратавалі мянты. Заблытаўся са сваімі дзевачкамі. У выніку – гіганцкая пустка ўнутры.

      Ісіхія. Хочаш пачуць Бога – маўчы.

      Ты ўжо шмат чуў у сваім жыцьці, Ян Ясны, але такое – першы раз. Трэба вызначацца, хто ты, адкуль ты і ці гатовы ты хоць кудысьці ісьці.

      Раптам рыпнулі цяжэнныя дзьверы Сабора. Шаўкавіста скалыхнулася ад ветру пурпуровая тканіна ў алтары за царскай брамаю. А рэха рыпеньня – пранізьлівае, сьвідруючае – пракацілася па ўсёй прасторы, рухнула проста ў вушы і закіпела ў памяці… Нібы вялікая гара, вагнём распаленая, абвалілася ў мора…

      Што СКАЧАТЬ