Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 39

СКАЧАТЬ дабра – дым у вочы, і пускаецца ён людзьмі, якія пекла ня нюхалі. Д’ябал, дэманы, чэрці ды іншыя бесяняты – гэта цэлая армія духаў, і ў кожнага зь іх свой смурод, свой улюбёны набор катаваньняў і свой агнямёт на ўліку, і я іх чую. Верыш, не?

      Катлавіны двароў трывожна гулі, і пяціпавярховікі стаялі як старыя крэпасьці з руінамі вежаў, на вяршынях якіх гняздуюць дэманы.

      – Але ня бойся. Ісус на крыжы перамог д’ябла.

      – Дзе ж ён перамог – столькі крывішчы вакол за апошнія дзьве тысячы гадоў!

      – А гэта часова, брат ты мой. Пакуль усе народзяцца, каму трэба, і выпрабаваньне пройдуць, і выбар зробяць – датуль выкананьне прысуду канчатковага а-адкладзена.

      Пры словах “выкананьне прысуду” Андрэй зайшоўся млосьцю: ўявіў, як Цімур адмывае кроў з разьбітае галавы ды аддае распараджэньні Зьверу.

      – Паслухай, Леў. Я, канечне, не сьвяты. Але я нікога не забіваў, ня краў і чужых жонак…

      – Проста паглядзі сваё сумленьне на прасьвет, Андрэй Белазор, толькі шчыра. Хвілінку. Успомні, колькі зла ты пусьціў у гэты сьвет. Хаця б з квадратамі, брат ты мой!.. Мала таго. Пражытае бяз Бога – пражыта ў граху. Няма праведніка ніводнага, усе зграшылі і пазбаўлены славы Божай. Адзін Ісус бязгрэшны – і Ён на крыжы ўзяў наш грэх, і твой асабіста грэх. Увесь! на Сябе. І ўваскрос. Пакаесься і прымеш Хрыста – збавісься ад грэху, дачыста.

      – Хто гэта сказаў?

      – У Бібліі напісана.

      – Леў, асьцярожна. Біблія – набор старажытнагабрэйскіх міфаў, я ж гісторык. Біблія кішыць супярэчнасьцямі, навука даказала…

      – Гэта чалавек кішыць супярэчнасьцямі, тут нават даказваць нічога ня трэба. Гісторык… Твой навуковы атэізм ды камунізм адкідаў і Бога, і Біблію… і рухнуў ня так даўно, у дваццатым стагоддзі, пад цяжарам пралітай крыві, трупаў і краінаў разваленых. Яшчэ людзі жывыя, якія памятаюць. Чалавек хоча быць богам, ты сам хацеў богам быць, прызнайся – вось у чым корань. Пыха, пачатак сатанізму. Як толькі ты заходзіш на тэрыторыю д’ябла – пыха, хлусьня, нянавісьць, зайздрасьць, блуд, увогуле, любы грэх – д’ябал уваходзіць у тваю душу, у тваю сям’ю, у тваю краіну.

      – Ну вось, прыплылі. Што ж, па-вашаму, Цімур – Антыхрыст? Ды хоць ён і мне вораг, але ж сам па сабе геній. Валявы геній.

      – А які ён, па-твойму, антыхрыст? У кожнай эпохі свой, брат ты мой. Нерон, Напалеон, Ленін, Гітлер, Сталін… Напісана ж, таямніца беззаконьня ўжо ў дзеяньні, пакуль не адымецца са сьвету Стрымліваючы… Антыхрыст і цяпер ёсьць, толькі ён патэнцыйны. Ён гатовы разьвіцца зь любога… да хоць зь мяне альбо цябе. Няўжо ты думаеш, што ён будзе кульгавы, такі стомлены Воланд, ці шалёнага выгляду, як Аль Пачына, ці зь яхідцай, быццам якісьці дробны бес? А цалкам сучасную асобу не хацеў?.. Лагічную? Прагрэсіўную? Поўную здаровага цынізму, якая бачыць, так сказаць, жыцьцё наскрозь, га?.. І асоба менавіта валявая, як ты сказаў, у тым-та і штука, што надзвычай валявая! Ён будзе хлусіць у вочы, ды так, што сам будзе верыць у сваю хлусьню, ён будзе трапляць у сэрца ўдарам бота, толькі і ўсяго. Дадай да гэтага грошы, ўладу, СКАЧАТЬ