Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 45

СКАЧАТЬ з балесным сіпеньнем сустрэлі сваю сьмерць. Адна за адной зьніклі з падсьвечніка зь няўмольнай і порсткай пасьлядоўнасьцю рухаў: двума бліскуча-рудымі ад воску й нагару пальцамі гасіцца кнот, васковы труп, вырваны з вайсковага шэрагу, адпраўляецца ў абойму Раінай жмені, адзін, другі, трэці, і быццам табе самому ў патыліцу з нагана – тах, тах, тах! – стукаюць у бляшаную скрыню пад сьвечнікам.

      Сьвечка, яна ж цэлую літургію гарэць разьлічана. Чаму яны ніколі не даюць пасьвяціць яшчэ трошкі, яшчэ ж вагню на цэлых пяць пальцаў воску!.. Не, шыпеньне, і хай тыя, хто ставіў, пакорліва заплюшчваюць вочы.

      У бляшанку. Гараць яшчэ дзьве высокія.

      – Сабор закрываецца ў сем, – Рая сказала грудным грубым голасам, ціха, без аніякай літасьці, сьпінаю, і ў Яна ўпала сэрца – як быццам вось зараз выпруць, і ён больш ніколі сюды ня вернецца.

      Божа, чаго ж нават тут шыпіць?

      Ды мацней, ды больш пранізьліва, чым у пячорах манастыра, дзе настаяцель, істота глыбокая, з нахмуранымі бровамі, історгнутая зь нетраў дзевятнаццатага стагоддзя, упіваўся царкоўнаславяншчынай, абразамі царабацюшкі, усім рэхам і грэхам невылечнай расейскай велічы.

      Мацней, чым у паслушаньнях, якімі яго, арыйскага байструка, хвастаў, нібыта бічом, п’яны айцец Сьпірыдон – выграбных ямаў, ачышчэньні сьцежкі ад пакояў намесьніка да трапезнай у слату, глёўкі халадзец, што расплываецца ў брудзе, як схаркнутая грэблівасьць; у шэптах старэйшых паслушнікаў, што млелі ад уласнай полавай сьпеласьці ды кішэлі дробнымі звадамі дзеля пахвалы папоў, мацней, чым сьпёрты дух, пракісаньне праваслаўя ў самапраслаўленьне, аддушынай якога быў для яго толькі хор…

      А што ж цяпер? Дзеля якой цяпершчыны ён даўся з манастыра насьцеж – у трубны глас сьвету? Каб у сваім чорным скураным плашчы, нібы Нэа з “Матрыцы”, штовечар употай падлічваць ва ўніверсаме “Рублёўскі” ці хопіць яму на булачку зь ёгуртам?

      …Так, цік, так, сьцьвярджальна зацокала ў прытворы, дзьверы ахнулі, сьвечкі страпянуліся, агеньчыкі ледзь не пагасьлі, гатовыя пырснуць наўцёкі. Сэрца затрымцела, і цела затрымцела цалкам.

      І цокат, цокат абцасікаў, каторы разьбіваў ягоную сьветлую цішу, і пачынаў чаканіць рытм сэрца, і працінаў высокай танальнасьцю жыцьцё… Сэрца цікала ў такт, ці то хуценька й пабежна, з прыдыханьнем, мурашкі па скуры, ці то лёганькім дотыкам, стукам у дзьверцы – тук, тук, тук – а то і моцным стрэлам з тугога, сьмяротнага грэху, лука наскрозь, працятым ад пацалунку да прасьціны, зьбіваючы дыханьне да шалу – так, як Алеся, ягоны боль і сорам!..

      Ці не яна гэта прыйшла шукаць яго, недаступнага абанента, ў саборы, і ці не яе сапрана анёла, пералівістае, бруістае, ён пачуе зараз, ці не яе позірк, шэравокі, дакорлівы і патрабавальны, пад грацыёзна прыўзьнятымі броўкамі, прымусіць яго апускаць вочы – на прыпухлы, дзіцячай пяшчоты, раток, на грудкі, якія глядзяць у розныя бакі, на трохі расстаўленыя стройныя ножкі – усё, створанае дзеля яго… і яе тонкая псіхічная арганізацыя таксама.

      Уладныя абцасы бліжэй, ясьней, СКАЧАТЬ