Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 40

СКАЧАТЬ ціха, амаль бязгучна. Андрэй нават бачыў цені ад іх. Голая халодная чорная зямля прагнула сьнегу, і сьнег ішоў спакойна й пяшчотна. Вецер суцішыўся, і сьняжынкі, як зоркі зь неба, як крышталёвыя крыжыкі, як маленькія настойлівыя анёлы – напаўнялі пробліскамі й мігценьнем увесь горад. У ліхтарох, то белых, то жоўтых, мігцела срэбра і золата, на дарозе былі рассыпаныя дыяменты.

      Сьнегавая бель выкшталцонай графікай падкрэсьлівала бардзюры, лінеіла згубленыя ходнікі, растрэсквала прастору раптоўнымі галінамі дрэваў. Сьвежая, велічная ціша праступала проста зь цёмнай глыбіні. Чарноцьце чарвячылася, курчылася, натужна каўтала, сплёўвала – але іскрыстыя мірыяды высаджваліся дэсантам паўсюль, засыпалі грэшныя плямы, укрывалі, мігцелі – і ачышчалі, і авейвалі ўсё белай-белай сьвятой чысьцінёй, пасярод якой так хочацца ўсё пачаць з пачатку.

      Бог соліць Беларусь.

      Сьняжынкі падалі, сядалі на валасы, кранальнымі пацалункамі таялі на твары; некалькі зазірнулі ў вочы – хрусталёвыя, цудоўныя – і аселі на вейках… Гранёныя, крышталёвыя прызмы, у якіх цудоўным чынам пераламлялася ўсё сьвятло ягонага жыцьця: зоры дзяцінства, агмяні Сьвіслачы, глянцавыя водбліскі кнігаў, люстры Беларусі ў квадраце – і фары на плошчы Волі… Усё сьвятлела, прыгажэла, напаўнялася казачным зіхценьнем. Чыста. Урачыста. Срэбныя дрэвы. Німбы ліхтароў.

      І на душы рабілася сьвежа, сьветла, празрыста, быццам у крышталёвым палацы. Ён ужо не адчуваў цела – толькі бясконцыя буські гасьлі на шчаках, лобе, скронях і веках. Сьнег быццам сыходзіў у глыбіню, прасейваўся скрозь асфальт, і ў адзін момант Андрэй раптам вырашыў, што гэта ня сьнег падае, а ён сам узыходзіць на неба.

      – Леў… Трэба падумаць.

* * *

      …Леў зьнянацку завярнуў за рог, выдыхнуў нешта накшталт “Госпадзе-мілы-слава-табе” – і лёганька падштурхнуў яго да пад’езду.

      Ані душы. Казка. У двары сьветла ад сьнегу. Абапал уваходу – дзьве абрубленыя таполі з праменьнямі вецьця ад верху, абведзеныя кромкаю сьнегу. Быццам юдэйскія сямісьвечнікі.

      Дыхнула цяплом: дахаты – гэта было сюды. Ціха. Проста. Чыста. Нават пуста.

      Ключык бліснуў у водсьветах сьнегу з вуліцы.

      Андрэй ледзь расплюшчыў вочы. Шаснуў у сьляпушчую ванную, і толькі ўзяўся за кран адчыніць ваду – адхіснуўся ад бездані люстра.

      На яго глядзела аблічча, пастарэлае гадоў на дзесяць. Зморшчыны пад брывамі раскалолі лоб; пад вачыма цьмяныя калодзежы, засечкі ля вачэй. Але самае страшнае… Пякуча-белыя, як апаленыя пасмы ля скроняў, па-над лобам… Ён правёў анямелымі, дрыготкімі пальцамі – не, гэта быў ня сьнег.

      Гэта была серабрыстая, сьветла-попельная, бела-русая бель, што пёрла знутры яго.

      ІІ. Брацтва шчасьлівай сьмерці

      Веяньне ціхага ветру

      Хто мае вуха, хай чуе,

      Што Дух кажа цэрквам.

Адкрыцьцё 3:22

      Пячора Сабора, пустая, гулкая, аціхла ад іхніх крокаў і прыслухалася.

      Божа мой… Ты тут?

      Ціха. СКАЧАТЬ