Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 44

СКАЧАТЬ так кранальна ўчора пацалавала Хрысьціначка… …лёгкі, паветраны, як знак Божы, рух рук і вуснаў насустрач, калі кожны шэпт робіць рухі пякучымі, а вусны ловяць, ловяць кожную кропельку ласкі, яе язычок зьнемагае ў пяшчотным змаганьні, вось яшчэ кропелька – і страціш прытомнасьць ад шчасьця… Ён скрывіў ныючы рот, вачніца правалілася болем на паўтвары, і зноў шыбанула сьлязьмі. Зноў гэтыя тры ноты пакінутага дзіцяці. Бацька, які далёка-далёка. Матуля, якая яго кінула. І народ, які выракаецца сваіх дзяцей і продкаў.

      Шкада сябе, садніць у шнарах і гематомах шкадоба, а гэта паскудна. Гэта ня воля, Ян, гэта няволя.

      І вось дыхае побач няведамы Леў, глыбока, агромніста маўчыць, толькі ўбірае ўсю прастору алтара ў ноздры – і чуе Ян, як пячатае – так, так, так! – ягонае сэрца.

      Нагаварыў сёньня кругамі па калідоры бальнічным, хрыпла-хрыпла пра канец сьвету, пра Бога і волю, выцягнуў, выдраў яго зь лякарні, – і знай сабе дыхае.

      Чакае – ці пачуе што Ян.

      Так, у лякарні было няўцерп. Боль. Бель. Халодна голаму. І высокія дзявоцкія галасы.

      Ляскае ліфт, зь якога яго вывозяць на каталцы. Металёвыя засаўкі, быццам кайданы. Ці то дзінькае снадзіва ў металёвых бліскучых скрынях, ці то чаркі, ці то відэльцы пад навагоднія бомікі – але вылоўлівае трывожнае вуха шарканьне, кхеканьне, сьцішаны кашаль.

      Навагодні?.. Саўсем яшчэ мальчык… Тамаграфія… Мачу…

      Ачомаўся, калі яму паміж ног уставілі шкляную колбу, ці то на аналіз, ці проста апаражніць пухір, і халодныя пальчыкі медсястры, і мурашкі па скуры, і зацурчэла пякучае, і ён сам засіпеў: трапіў.

      Навагодняя ноч. Званкі. Енкі. Млосьць і бясьсіласьць.

      Палон. Пад’ём. Зноў шыпеньне, шарканьне, званкі. Каша а сёмай. Сплёўваньні суседа. Агляд. Гематомы, рэнтген. Язык, цьфу. Калупаецца ў вуху… Адхіснуўся, ня лезьце!

      Леў кажа, чуў яго там, на Плошчы. Мо і чуў. Паехалі, кажа, са мной: калі цябе знойдуць… Слухайце, і чаму гэта беларускамоўныя заўсёды нейкія ашалеўшы?

      Глядзіць дрымуча і толькі дыхае, такі сабе Леў. Табе небясьпечна тут заставацца. Яны адсочваюць такіх, як ты. У старога рэальная манія, але прычынаў заставацца ў халоднай палаце з дурацкімі аналізамі сапраўды не было ані.

      Хачу быць вольным ад усяго гэтага, нявызначаны рух рукой.

      Канечне, дзе ж яшчэ размаўляць пра волю – тут, дзе ўсе ў белым, сярод перабінтаваных ахвяраў кітайскае піратэхнікі, з пахам сьпірту і гною… І з кім – барадатым, насатым гарадскім Санта-Клаўсам, у якога, гэта ж бачна, паехаў дах.

      – Хочаш быць вольным? Стой у свабоде, якую табе даў Хрыстос, і не схіляйся зноў пад ярмо рабства.

      Воля. Леў хрыпеў і хрыпеў пра волю, і гэта была адзіная прычына, дзеля якой ён гэтага Льва паслухаў.

      Воля…О-о, гэта было так, як быццам празь цябе праходзіць Госпад.

      Ён ня мог выявіць яе словамі. Але на ўзроўні слыху – чуў па адным подыху, па трымценьні паветра. Зь першай жа высокай-высокай ноты ўсёй істотай ведаў – Ян, гэта Яна. Воля.

СКАЧАТЬ