Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 43

СКАЧАТЬ там? Чуеш, што робіцца?”, і толькі некалькі галасоў спрабавалі выводзіць “Чашу збавеньня прымі-ііце, крыніцу несьмяротнасьці спажыві-і-іце” – ён, стоячы з рукамі крыж-накрыж на грудзях, у сьпіну свайму закашлянаму ворагу, нарэсьце пачуў пераможны роў пачвары. Стараста адчайна прачышчаў горла, дзёрнуў плячыма, калі яго пасьмелі паўстрымаць перад чашай, на імгненьне заціх, прымаючы плоць і кроў – і з гучным гарлавым клёкатам, з рэхам на ўсю царкву, з пырскамі грохнуў-чыхнуў, вырыгнуў прычасьце. “А-ах!..” – выдыхнуў увесь Сабор, хваляю ад саляі да прытвора, і змоўклі крыніцы несьмяротнасьці, і завойкалі, заўскрыквалі, закіпелі, засыкалі вакол, і развараціла ўсё тварэньне, і праваліліся сэрцы, і даўся Ян, штурхаючы люд лакцямі, крыж-накрыж рукі, з молатападобнымі спазмамі з глыбіні нутра, наўцёкі, і загучала ўвушшу раскацістае павучаньне: “Пральеш ці зблюеш – на калені, і зьлізвай з каменю, з гразі, з пляўкоў, бо гэта Жыцьцё ўсяго сьвету!..”

      Ашпарана вышпурнула яго з царквы, нават не абярнуўся перажагнацца ў спаганенае сьвяцілішча, адпляваўся, закрыў вушы – і толькі адно калацілася ў сэрцы: знайсьці самае кубло сатанінскае тут, у Менску – і высадзіць, спапяліць яго адным ударам, крыкам, што выварочвае ўсяго!..

      І ён блукаў, непрыкаяны, непрачышчаны, непрычашчаны, па Нямізе ды цэнтры, сярод рову машынаў ды вою ветру, забіраючы сьцюжу пад чорныя крылы плашча, цяжка дышучы, вышукваў крыніцу навагодняга шыпеньня ды зьвярынага рыгу – і нарэсьце зь віскам салютаў, сьледам за зьмеямі праходняў зь метро ды двароў, выйшаў на Кастрычніцкую, да рову й рокавых удараў перад экраннымі капішчамі Палацу.

      …Выдыхнула Рая, суханькая бабка гадоў сямідзесяці, што прыбірае ў саборы па вечарох, закіпела ануча ў вядры. А выдыхнула ж цяжка-цяжка, зь ледзь чутным нясьцерпным “ц” на канцы… О, гэтае нецярплівае беларускае цэканьне на канцы, пацмокнутае ціха – і не сказацсь, але каб пачуцсь усем эцім!..

      Шыпіць ануча ў пустыні за іхнімі сьпінамі, сьціраючы пяскі і сьляды, і хвілінкі, што засталіся да закрыцьця Сабора, адрэзала шлях да адступленьня, застаўся толькі невыносны сорам двух апошніх грэшнікаў, парушальнікаў цнатлівасьці, на сваёй бруднай высьпе сярод акіяну бляску – юнака з унікальным слыхам і глыбока дыхаючага ў бараду дзеда – паміж сьвечкамі і Раяй.

      Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сыне Божы, памілуй мяне.

      Гул, гуул, глухі і нудны, руйнуе ў слыху ўсё ціхае й тонкае; гуд праз буханьне, душыць душы, крушыць, муціць, зудзіць увушшу, толькі чуеш, гугліць да кучы ўсе гукі, гугніць – гу-гу-гу!.. – і вуха пакутліва ловіць рух рэха, спрабуючы ўцяміць: гора, гора ад трубных горлаў, у брук, у бруд, у блуд, аглуп, аглух!..

      Паляўнічы рог? Оліфан Роланда, які трубіў так, што ў героя лопнула скронь? Вялікі рог Гондара ў левай Бараміра, пакуль правай ён сёк оркаў? Паляўнічы рог, які трубіць збор? Ці дае сігнал: зьвер затраўлены?

      Яна перасмыкнула. Згадаў, як гулі, галёкалі, грукаталі, раўлі, барабанілі, малацілі цьвікі ў рукі і ногі СКАЧАТЬ