Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 20

СКАЧАТЬ і лёгкай хіміі. Клемы. Плюс, мінус. Кнопка… У кожным індывідуальным выпадку (а гэта пара дзясяткаў тыпаў) э-ээ… элементарная праграма… Цяпло. Задавальненьне. Камфорт. Эйфарыя. Стань богам для самога сябе. Табе не патрэбныя для гэтага іншыя. Глядзіце глыбей, Андрэй… Вашае імя – Андрэй. Андр – чалавек… У вас ёсьць сьвятло. Чорны квадрат і Беларусь. Бездань сэнсу.

      І ён паверыў. Што толку…

      О, хай бы і зараз у пераход дзевяцьсот дзевяноста дзявятага, дзе сорак дзьве дзяўчыны і дванаццаць хлопцаў ціснуліся, правальваліся, зь сіпеньнем выдыхаў ды трэскам рэбраў вывальвалі разбухлыя языкі і скаўтвалі сьмерць без аніякіх высілкаў са свайго боку, без рашэньняў, без апошніх рыўкоў!..

      Але ў адным доктар Альберт меў рацыю – твой сьвет унутры цябе. І ён ведае, як яго адключыць раз і назаўжды, каб зьніклі і холад, і страх, і боль.

      – Бездань сэнсу… Ммм… – пасмакаваў тады наапошак стары Альберт, і пыхнуў, і сьвет закалыхаўся, – Што ж, буду лічыць за гонар, калі Вы пагодзіцеся… эээ… як-небудзь выпіць са мной… скажам, кубачак кавы… І патлумачыць… што планета Зямля можа пачарпнуць для сябе ў гэтым вашым гіганцкім і, без сумненьня… глыбокім… балоце.

      І была шыльда на празрыстых дзьвярох, і надпіс белым па чорным “Беларускі аддзел”, і цэлы офіс у Палацы Рэспублікі, які яны міжсобку менавалі “Беларусь у квадраце”.

      І былі беларусы з усёй Беларусі – усе, хто застаўся, і яны размаўлялі ў ягоным аддзеле па-беларуску, і ад размаху праектаў у кожнага, хто ўваходзіў сюды, вочы і праўда былі чорныя: настолькі пашыраліся зрэнкі. І былі цэлыя бібліятэкі арнаментальных рунаў, выбудаваныя табліцамі ў таямнічы алфавіт абярэгаў і іерогліфаў; і грандыёзнае аднаўленьне Крэўскага замка, колькісотметровага квадрата з каменных глыбаў, зь вежамі Вітаўта, Кейстута, Ягайлы ды Сьвідрыгайлы, і галавакружны верталётны палёт з фотасесіяй, каб зьняць яго з птушынае вышыні; і шматтысячныя дэгустацыі налівак, настоек ды самагонаў з усіх паграбоў і пушчаў, разьлітыя ў гранёныя штофы і кубічныя чаркі; і міжнародныя форумы авангарднага віцебскага мастацтва ХХ стагоддзя, і сетка кавярняў са здагадайся якімі столікамі, ліхтарамі, тэчкамі меню; і, канечне, квадратныя сонечныя гадзіньнікі на нулявых кіламетрах цэнтральных пляцаў райцэнтраў; і габрэйскія, масонскія ды езуіцкія маршруты з адпаведным эскортам па глыбінцы; і беларускі выпуск “Playboy” з арыйскімі дзевачкамі ў бялізьне “Мілавіцы”, што трымаюць перад сабой тонкія малевіцкія рамкі і міла асвойваюць “смочкі”, “любошчы”, “шмаравідлы” ды чорныя ромбападобныя станікі; і мадэрновыя помнікі з каўказскага базальту, і шыкоўныя, плітамі, фотаальбомы ў стылі змрочнага Рэмбранта, і процьма іншых глянцавых, ахавых, класа прэміюм рэчаў, адзінай умовай якіх была квадратовая ўпарадкаванасьць і кропка чорнага штампу напрыканцы.

      Хай рухне і праект “ВКЛ” з чорным лагатыпам-уключальнікам, пакліканы падняць вялікую шляхецкую хвалю ў Беларусі, Украіне, Літве, Латвіі, Польшчы, каб запісаць падчас бліжэйшых перапісаў мільён ліцьвінаў, СКАЧАТЬ