Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец страница 18

СКАЧАТЬ – усё ішло сюды, у памыйную багну, у марозную навагоднюю ноч бязь сьнегу. Гэта сюды, да начной Сьвіслачы-сволачы, да вусьця Нямігі цягнула яго вечарамі з вучобы, у спустошаныя выходныя, і нават цяпер, бегма, у адным сьпінжаку, калі ўсё правалілася к чорту… Сюды.

      Маці выгнала. Воля пракляла. Цімур знойдзе й заб'е.

      На міг, на адзін толькі міг ён уявіў адлюстраваньне неба ў бруднай вадзе безданьню, учапіўся ў пякучы метал парэнчаў пальцамі, перакуліць гэтую чашу нагбом! – і захапіла дух, расхінулася сьмерць.

      Значыць, зьнішчыць.

      Кожны чалавек можа – і мае права, клянуся! – адным махам зьнішчыць увесь сьвет. Забіць усю краіну, убогую, балотную, з паўзатопленым племем насельнікаў, у твані па плечы… Зруйнаваць гэты горад, шэрую масу холаду, голаду і ледзянога страху. Усе гэтыя пакутлівыя магчымасьці, усю пустату, усё чалавечае кішэньне. Рассадзіць у прах ворага, параненага мабільнікам, і дабіць сьцерву, якая парвала ягонае сэрца. Выключыць сьвятло. Вырубіць боль. І зьнікнуць.

      Напэўна, ён ужо прамёрз невылечна. У ім самім унутры, недзе ў жываце, яшчэ цеплілася крыху жыцьця – усё, што засталося на апошні рывок.

      За сьпінаю гулка, знадрыўна, на ўвесь апусьцелы горад зароў матор – машына – роў набліжаўся, шалёнымі абаротамі намотваў вантробы, перамолваў косьці, сьцінаў дыханьне – і пранёсься скрозь яго, і вынес мозг. Андрэй Белазор аж адкрыў рот, бо зразумеў як.

      Тады – чаго чакаць? Ён машынальна вызваліў з рукава запясьце. Таймер паказаў апакаліптычны дзьве тысячы трыста сорак першы. Незямное, але гранічна яснае чуцьцё. Ня будзе ніякага Новага года. Празь дзевятнаццаць хвілінаў канец сьвету. Цяпер, у ноч ягонага нараджэньня, яму заставалася толькі дабрацца да таго месца, дзе ўсё й пачалося – узысьці, як на эшафот, на Плошчу Волі.

      Андрэй, дрыжучы, адарваўся ад чыгунных парэнчаў. Здранцьвелае ад холаду, зацеклае цела было ўжо чужым. Гэтае цела – ягоны молат на крушэньне сьвету. Кожным крокам, быццам кіркаю, ён выпрабоўваў, грукаў у панцыр моста.

      Гінь, горад, поўны вагнёў. За кожным тваім агеньчыкам аказалася асобнае чалавечае пекла. Хай праваліцца, хай аплыве ў цемру гэты пракляты край, дзе найлепшыя героі паміралі за права быць забытымі, атрымаць на магілу плявок ці асінавы кол!

      Уздоўж схілу, па гразкай броўцы, па буйных купінах ссохлай травы, быццам па ўпартых валасатых галовах, ён ішоў пад дрэвы Менскага гарадзішча, дзе ў тую ноч Воля абвіла ягоную шыю, клялася, што нічога не было, і сама, гадзіна, заваліла-такі яго ў траву…

      О, як шалеў ён, як заломваў ёй рукі, ты хочаш? так? тварына, хочаш, зьдзіраў зь яе кофтачку, аж пырскалі стразы, вырабілася дзеля гэтага раскосага! – і шал, і жарсьць выбухалі, ён проста жэр вуснамі яе шыю, каўтаў яе фырканьне, лаянку і апраўданьні, рычаў ёй у раскрыты рот, загаляючы ногі, рваць суку, хай бачыць увесь начны Менск, навальваўся ўсім целам, налягаў, каб ямчэй усадзіць у гэтую жароўню ўсю злосьць, усю прагу, успароць яе да самага горла, хай енчыць, СКАЧАТЬ