Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 67

СКАЧАТЬ Гермаген рашуча выступаў супраць саступак на карысць каталіцтва і працягваў настойваць на смяротным пакаранні тых, хто пяройдзе ў папскую веру пасля ўцаравання Уладыслава. Гетман ведаў, што падобны пункт дамовы для караля непрыймальны, як і прыняцце праваслаўя Уладыславам, але 27 жніўня прысягнуў на варункі, прапанаваныя Масквою. Праўда зранку мусіў заняцца застарэлым клопатам, бо час прыспешваў. Самая пара дапамагчы Яну Сапегу закілзаць сваю няўрымслівую гурму. На світанні 27 жніўня пры падтрымцы палкоў князя Мсціслаўскага акружыў лагер царыка ў сяле Каломенскім і прад’явіў ультыматум Яну Сапегу з патрабаваннем пакінуць царыка. Сам Сапега нібыта быў згодны, але каменданты і жаўнеры павялі нарады ды перамовы аж да 1 верасня і адказалі адмоўна. Жулкеўскі не хацеў праліцця крыві намарна і сваім парадкам пачаў перамовы з імпостарам. Царык на прапанову пакланіцца каралю і атрымаць гарадзенскую ці самборскую эканомію не пагадзіўся і, не спадзеючыся перамогі, выслізнуў з Каломенскага да бліжэйшага Нікольскага манастыра.

      А тым часам ад 28 жніўня на Дзявічым Полі сем тыдняў, апрача нядзель натоўпы жыхароў сталіцы цалавалі крыж на вернасць каралевічу Уладыславу. Прысягалі па восем, дзесяць, а то і дванаццаць тысяч штодзённа.

      – Няхай жыве цар Уладыслаў Жыгімонтавіч і яго дынастыя ў вяках! – крычалі маскавіты, навучаныя Сямібаяршчынай.

      – Вось, першыя тысячы падданых каралевіч ужо мае, – задаволена прамовіў гетман. – Пастараемся, каб іх найхутчэй паболела.

      Грымела музыка, білі званы ў цэрквах, стралялі гарматы. Людзі спадзяваліся на змены і паляпшэнні, прынамсі на канец смуты. Сярод іх раскідвалі медалі з надпісам:”Вялікі князь Усёй Расеі Уладыслаў Жыгімонтавіч.” Трыста тысяч прысягнула ў сталіцы. Услед за Масквою прывёў да прысягі свой Зарайск ваявода князь Дзьмітрый Пажарскі, а Ляпуноў разанцаў. За чвэрць года ўся маскоўская зямля, апроч Смаленска і захопленага Понтусам Дэлагардзі, прызнала сваім гасударом каралевіча. Жулкеўскаму выдалі рэгаліі царскай улады. Сам закватараваў на Крамлі і наладзіў шчодры пачастунак з багатымі падарункамі, а праз колькі дзён пышным прыёмам адказаў князь Мсціслаўскі.

      – Ну і што мы маем на сённяшні дзень? – пытанне было амаль рытарычнае, але ад’ютант ведаў, што звычка падводзіць рысу пад шэрагам спраў дазваляе гетману канчаткова ацаніць слушнасць ці памылковасць сваіх рашэнняў.

      – Тушынцы, яснепане, натоўпамі валяць у сталіцу, – ад’ютант не стрымаўся ад усмешкі. – І што смешнае, той жа непахісны Гермаген усім дае разграшэнне, у тым ліку і Міхаілу Салтыкову.

      Гетман толькі крактануў на такую згаворлівасць непахіснага абаронцы праваслаўя. Не верыў у пакорлівасць патрыярха, які з апірышча праваслаўя няўхільна ператвараўся ў апостала супраціву прыхадням.

      – Што ж, як кажуць маскавіты, воран ворану вачэй не выклюе. Што да тушынцаў, то яны ўсюды прыносяць вэрхал, – заўважыў гетман. – Лепш ужо нязгодныя.

      – І СКАЧАТЬ